Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Праздник деревни отметили в Потейках

11.07.2018
У цэнтры аграгарадка Пацейкі з ранку панавала ажыўленне: арганiзаваны гульнёвыя атракцыёны, працавалi гандлёвыя аб’екты. Кiраўнiцтва ААТ «Прагрэс 2010» для вяскоўцаў накрыла святочны стол i частавала мяснымi cтравамi i розным печывам. Падчас гумарыстычна-спартыўнай эстафеты i вяскова-дваравога валейбола змаглi ўбачыць жыхары вёскi, якая спрытная, дужая і вынослівая моладзь працуе ў ААТ «Прагрэс 2010» i «Душава». Ацанiлi вяскоўцы таксама i конкурс дзiцячага малюнка на асфальце, прысвечаны Году малой радзiмы. Святочнае мерапрыемства адкрыў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвiрко, якi ў сваім выступленні адзначыў вялікі ўклад мясцовага сельгаспрадпрыемства ў добраўпарадкаванне аграгарадка, а таксама жыхароў. Павіншаваў усіх са святам і адзначыў: «Пацейкi вядуць свой пачатак з даўнiх часоў, аж з 17 стагоддзя. За гады свайго iснавання яны не памянялі сваё аблiчча i статус, але засталiся добрыя традыцыi, якiя перадавалiся з пакалення ў пакаленне — гэта працавiтасць i адданасць сваёй зямлi». [caption id="attachment_68012" align="aligncenter" width="560"]■ Віншаванні ад Сяргея Цвірко (трэці злева) і Валерыя Тароцькі прымае Яўгенія Шкурская (у цэнтры) ■ Віншаванні ад Сяргея Цвірко (трэці злева) і Валерыя Тароцькі прымае Яўгенія Шкурская (у цэнтры)[/caption] Аб годных, працавітых людзях вёскі расказвала вядучая свята, супрацоўнік Капыльскага РЦК  Любоў Галубовiч. Такое свята заўсёды праходзіць з падарункамі. I першымi, хто падняўся на сцэну, былi тыя сем’i, якiя маюць дзетак да года. Гэта Аляксандр Кароль i Людмiла Скуратовiч, Сцяпан i Юлiя Ляшкевiчы, Арцём i Вiкторыя Фiлончыкі, Павел i Ульяна Тароцькi, Генадзь i Iрына Мацюхiны, Iван i Надзея Каляда. [caption id="attachment_68010" align="aligncenter" width="560"]■ У цэнтры ўвагі - сем’і, якія маюць дзетак да года ■ У цэнтры ўвагі - сем’і, якія маюць дзетак да года[/caption] Дзмiтрый Краўчанка i Аляксандр Дубовiк займаюць актыўную жыццёвую пазiцыю, удзельнiчаюць у грамадскім жыццi сельсавета i з’яўляюцца членамi маладзёжнага парламента, створанага пры раённым Савеце дэпутатаў. Не забыліся павіншаваць і тых гаспадароў, якiя не цураюцца хатняй гаспадаркі — трымаюць на падвор’і кароў. На сцэну былi запрошаны сем’i Iвана i Наталлi Мiнiчаў, Аляксандра i Людмiлы Козелаў, Сяргея i Алены Агiевiчаў, Мiкалая i Галiны Кандраценкаў. Усiм iм былi ўручаны сертыфiкаты на атрыманне сена для хатняй жывёлы. У намінацыі «Лепшае падвор’е» падзякі і падарункі ад сельвыканкама і ААТ «Прагрэс 2010» атрымалі гаспадары, якія пражываюць па вуліцы Цэнтральнай, — сем’і Шафарэнка і Гірко, па Лясной — сям’я Давыдзенка, па Юбілейнай — сем’і Філончык і Тароцькі. У іх самыя дагледжанныя сядзібы. А яшчэ — гэтыя гаспадары  прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку ў аграгарадку. Лепшых працаўнiкоў ААТ «Прагрэс 2010» павіншаваў яго кiраўнiк Валерый Тароцька. Усiм перадавiкам вытворчасцi былi ўручаны грашовыя прэмii. Турысты, якія праязджаюць праз аграгарадок, доўга разглядаюць незвычайнае аўто. Размаляваны савецкі аўтамабіль ГАЗ-21 «Волга», выклiкае вялікую цікавасць. I ўсё гэта дзякуючы намаганням Яўгенii Шкурскай, галоўнага эканамiста ААТ «Прагрэс 2010» —па прафесii, а ўвогуле, мастака — па прызванні. За гэта ёй таксама дзякавалі на свяце. А святочны настрой сваiмi вясёлымi i цёплымi музычнымi кампазiцыямi дарыў прысутным вакальны ансамбль «Сяброўкi» раённага Цэнтра культуры пад кiраўнiцтвам Валянцiны Зарамбоўскай. IMG_8136 IMG_8217 IMG_8268 Да позняй ночы ў аграгарадку Пацейкi гучалі песні, сучасныя танцавальныя мелодыi. Яшчэ адным цудоўным падарункам святочнага дня стаў маляўнічы феерверк. Таццяна БОХАН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей