Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Каб культуры ўвайшлі ў сілу

23.03.2011
Унясенне мінеральных угнаенняў - асабліва важны агратэхнічны прыём для павышэння ўрадлівасці глебы. Падчас росту расліны яе каранёвая сістэма ўбірае пажыўныя рэчывы з зямлі, якія паступова памяншаюць сваё ўтрыманне ў ёй. Унясенне мінеральных угнаенняў спрыяе ўзнаўленню іх балансу ў глебе. Усе гэтыя акалічнасці добра ведаюць спецыялісты ААТ “Ціміразеўскі”, дзе ўжо поўным ходам вядуцца адпаведныя работы. [caption id="attachment_8261" align="aligncenter" width="580" caption="Ідзе загрузка калійных угнаенняў"][/caption] – Ужо сышоў снег і ўмовы надвор’я дазваляюць выйсці ў поле. Угнаенні ўносяцца па тэхналагічнай карце, якую мы склалі яшчэ зімой. Арыентуючыся на аграхімічную характарыстыку поля, разлічваем, колькі неабходна ўнесці таго ці іншага рэчыва, – тлумачыць аграном-хімік сельгаспрадпрыемства Святлана Лазук. – Цяпер мы ўносім калій пад яравую сяўбу. Перад пасевам будзем уносіць азотныя і фосфарныя ўгнаенні пад вясеннюю культывацыю. Як толькі ўсталюецца сярэднясутачная тэмпература +5 градусаў, таксама правядзём падкормку азотам азімых збожжавых і азімага рапсу, шматгадовых траў. Неабходнымі ўгнаеннямі гаспадарка фактычна забяспечана. На 1 лютага бягучага года мелася азоту - 552,3 тоны дзеючага рэчыва, фосфару – 72,6 т дз. р., калію – 400 т дз. р. У дадатак, за кошт бюджэтных сродкаў плануем набыць 375 т азоту, 82 т фосфару і 486 т калію. У гэтым годзе вялікія спадзяванні кіраўніцтва ААТ “Ціміразеўскі” ўскладвае на дапамогу авіяцыі. Гэта вельмі зручна па некалькіх прычынах. Па-першае, трактары з апырсквальнікамі ці раскідвальнікамі могуць зайсці не на кожнае поле, і працэс унясення рэчываў проста можа зацягнуцца. А калі ўгнаенне глебы не будзе праводзіцца своечасова, то пасаджаныя расліны адчувальна замарудзяць свой рост або спыняць яго наогул.  Па-другое, плошча толькі азімых культур, дзе неабходна правесці апрацоўку, у гаспадарцы складае 3521 га, і ўкласціся, згодна з тэхналогіяй, у дзесяцідзённы тэрмін даволі складана. А верталёт зможа апрацоўваць да 300 га ў дзень і рабіць унясенне ўгнаенняў з высокай раўнамернасцю. [caption id="attachment_8212" align="aligncenter" width="323" caption="Механізатар Ігар Курчэўскі"][/caption] На момант наведвання сельгаспрадпрыемства на палях працавалі два раскідвальнікі мінеральных угнаенняў МТТ-4У і новенькі РУ-7000, якімі кіравалі вопытныя механізатары Ігар Курчэўскі і Алег Яўсюк. Без прамаруджвання пагрузку мінеральных угнаенняў на “Амкадоры” выконваў Вадзім Занкевіч. Вясенняя кампанія ўжо набірае абароты. І важнасць унясення мінеральных угнаенняў разумеюць аграрыі ўсяго раёна. Таму што асновы будучага ўраджаю закладваюцца менавіта сёння. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей