Героямі дня сталі Святлана Мігель і яе нованароджаная дачушка Маргарыта з аграгарадка Старыца.
[caption id="attachment_68024" align="aligncenter" width="560"]

■ Сяргей Пацяйковіч, Святлана Мігель з мужам Алегам і дачушкамі Вікторыяй і Маргарытай, Марына Гайдзель[/caption]
Дарэчы, ім пашчасціла ўдвая. Напярэдадні яны атрымлівалі віншаванні і падарункі з нагоды Дня Незалежнасці.
Медыцынскія работнікі вельмі пастараліся, каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Была падрыхтавана цікавая забаўляльная праграма, прыгожа аформлены ўваход у корпус ЦРБ, гучала музыка і святочныя «залпы» з хлапушак.
Віншаванні з нараджэннем выказалі галоўны ўрач УАЗ «Капыльская ЦРБ» Сяргей Пацяйковіч і яго намеснік па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Гайдзель. Адным з асноўных пажаданняў было мацаваць сям’ю і праз некаторы час ізноў вярнуцца сюды, але ўжо па трэцяе дзіця — хлопчыка.
Шчаслівыя бацькі Святлана і Алег не хавалі сваіх эмоцый і выказвалі вялікую ўдзячнасць за такую ўрачыстасць.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии