Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

На палетках раёна

23.03.2011
Падсеў шматгадовых траў праведзены на 235 га. Гэтым відам работ займаюцца ў ААТ “Скабін”, “Прагрэс-2010”, “Малінава”, “Душава”, ЗАТ “Жыліхава” і ДП “Саўгас “Лясное”. Гаспадаркі раёна вядуць падкормку шматгадовых траў (апрацавана 3645 га, або 26%), а таксама лугапашавых угоддзяў (3731 га, або 10%). Пад яравую сяўбу вывезена 722 032 т (98% да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена на палеткі – 257 994 т (36% да вывезенага). Мінеральных угнаенняў унесена 4828 т дзеючага рэчыва. Актыўна ў гэтым напрамку працуюць у ААТ “Піянер-Агра” і “Старыца-Агра”, на рахунку якіх 449 і 373 т дз. р., адпаведна. Пад будучы ўраджай сельгасарганізацыямі завезена 383,3 т насення эліты з 520 неабходных. Правераны пасевы рапсу Агранамічнай службай раёна на мінулым тыдні ў сельгасарганізацыях правераны пасевы азімага рапсу. Як паведаміў в. а. намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу па раслінаводстве Аляксандр Каляда, з 5434 га ў добрым стане знаходзіліся 2688 га, у здавальняючым – 2522 га. На дату праверкі не былі выяўлены праблемы ў ААТ “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Капыльскае”, сельгасфіліялах “Браткава”, “Крыніца”, МАУП “Доктаравічы”. Пад назіраннем застаюцца 224 га ў ДП “Грозава-Агра” (35 га), ААТ “Малінава” (45 га), РСУП “Саўгас “Прамень” (58 га) і ЗАТ “Жыліхава” (86 га). Прайшлі медагляд Закончыўся штогадовы прафілактычны медыцынскі агляд асоб, праца якіх падчас вясенне-палявых работ будзе звязана са шкоднымі ўмовамі. Усе сельгаспрадпрыемствы адказна аднесліся да гэтай важнай справы. Але найбольшую арганізаванасць праявілі ў ААТ “Старыца-Агра”, “Піянер-Агра”, “Душава”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, РСУП “С “Прамень”, ДП “Саўгас “Лясное”, МАУП “Доктаравічы”. Вучоба Учора ў раённым Цэнтры культуры адбылася вучоба галоўных заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, загадчыкаў малочнатаварных ферм, тэхнікаў-асемянатараў. Было разгледжана пытанне па кармленні і ўтрыманні дойнага статка як у зімовы, так і пераходны перыяд. А вучоныя РУП “Навукова-практычны цэнтр Акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі” звярнулі ўвагу прысутных на пытанні па ўзнаўленні статка. Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей