Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

«Я — даследчык!»

22.03.2011
 Другі раённы конкурс даследчых работ вучняў пачатковых класаў «Я — даследчык!» прайшоў на базе ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля». Па падрабязнасці мы звярнуліся да спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Алены КАРПЯЛЕНІ. — Алена Уладзіміраўна, наколькі прадстаўнічым быў сёлетні конкурс, і на што звярталася ўвага журы? — На разгляд журы было прапанавана 40 праектаў з 20 навучальных устаноў раёна (летась было 25 з 8 школ). Прэзентацыя работ праходзіла ў чатырох секцыях: “Фізіка”, “Прыродазнаўства”, “У свеце жывёл”, “Гуманітарныя веды”. Ацэньваліся арыгінальнасць і якасць работ, наяўнасць даследчага кампанента. Натуральна, што адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзіцячых работ стала самастойнасць выканання. Вялікую ўвагу заслужылі праекты, якія, так бы мовіць, выраслі з уласнага жадання дзіцяці даведацца пра нешта новае. Юным даследчыкам неабходна было прадэманстраваць уменне самастойна думаць, сваё валоданне разнастайнымі ведамі і даследчымі здольнасцямі. Прадугледжвалася і абарона работ. Тут вялікая ўвага надавалася добрай мове, вольнаму валоданню матэрыялам, уменню аргументавана даказваць свой пункт погляду, адказваць на ўзнікшыя пытанні. Хварэць за юных вучоных прыехалі не толькі іх настаўнікі, але нават і бацькі. — А якія найбольш цікавыя тэмы былі агучаны? — Тэмы прапанаваных работ былі самымі разнастайнымі і на першы погляд часам нават незвычайнымі. Так, напрыклад, вывучаліся праблемы “Ці можа кошка прадказваць надвор’е і лячыць людзей?”, “Кошка і сабака — сябры альбо ворагі?”, “Навошта патрэбна праветрываць клас?”, “Архітэктура майго аграгарадка”, “Вывучэнне гняздаванняў белага бусла”, “Загадкавы свет цвілі” і іншыя. — Безумоўна, былі названы імёны пераможцаў… — Так, было вызначана па тры месцы ў кожнай секцыі. Думаю, што і самі школьнікі, і іх настаўнікі заслугоўваюць, каб іх імёны былі названы. Секцыя “У свеце жывёл”: 1 месца — Павел Галубовіч, вучань 4 класа СШ №2 (кіраўнік С. У. Калевіч), 2 месца — Вадзім Карачун, вучань 4 класа Старыцкай СШ (І. У. Хмялеўская), 3 месца — Паліна Саковіч, вучаніца 4 класа СШ № 2 (Т. А. Мацейка). Секцыя “Фізіка”: 1 месца — Яўген Свяцкі, вучань 3 класа гімназіі № 1 (М. М. Рубіс), 2 месца — Антон Караневіч, вучань 4 класа Быстрыцкай СШ (К. А. Выскварка), 3 месца — Павел Луцэвіч, вучань 4 класа гімназіі № 1 (Н. М. Шостак) і Алена Несцерчык, вучаніца 3 класа СШ № 2 (А. В. Феакцістава). Секцыя “Прыродазнаўства”: 1 месца — Кірыл Мацкевіч, вучань 3 класа гімназіі № 1 (Ж. Л. Траяновіч), 2 месца — Юлія Кавалеў-ская, вучаніца 4 класа СШ № 2 (С. Я. Дарашэвіч), 3 месца — Паліна Кіончык, вучаніца 4 класа Бучацінскай СШ (А. М. Саніковіч) і Агнеса Ткачэнка (на здымку), вучаніца  4  класа гімназіі № 1 (А. С. Роўбуць). Секцыя “Гуманітарныя веды”: 1 месца — Дар’я Карпучок, вучаніца 4 класа Камсамольскай СШ (Т. Ф. Талюк), 2 месца — Кацярына Уласавец,  вучаніца 4 класа СШ № 3 (Л. І. Марціновіч), 3 месца — Антон Лазоўскі, вучань 2 класа  Быстрыцкай СШ (Т. І. Гурыновіч). Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі пасведчанні і памятныя падарункі. Але самае галоўнае, што вочкі маленькіх даследчыкаў свяціліся ярка і ў конкурсе яны ўдзельнічалі з вялікім задавальненнем. А таму дарослым было зразумела: мерапрыемствы такога кшталту неабходны, бо толькі так можна выхаваць сапраўды творчую асобу. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей