Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

На парадку дня - палявая гатоўнасць

07.03.2010
У мінулы панядзелак на пашыраным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да правядзення вясенне-палявых работ. Адкрываючы пасяджэнне, старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Бода адзначыў, што хоць сіноптыкі і прагназуюць сакавік са снегам, але расслабляцца нельга – снег можа сысці за тры дні. Таму стаіць задача да 15 сакавіка поўнасцю рашыць усе пытанні, звязаныя з вясенне-пасяўной кампаніяй. А гэта: назапашванне мінеральных угнаенняў, вывазка арганічных, падрыхтоўка тэхнікі і насеннага матэрыялу, кадравае забеспячэнне. Аб усім гэтым і ішла размова падчас пасяджэння. Дакладвала першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк. Паводле яе слоў, пытанні падрыхтоўкі да веснавой сяўбы пачалі разглядацца сельгаспрадпрыемствамі яшчэ ў лістападзе, калі быў падпісаны загад па ўпраўленні райсельгасхарчу аб рамонце тэхнікі. Адразу ж прыступілі да гэтага віду работ. Сёлета плануецца пад яравыя культуры засеяць 36 985 га, у тым ліку 16 137 га збожжавымі і зернебабовымі культурамі, гэта на 2000 га менш, чым у 2009 годзе, зазначыла дакладчык, паколькі была павялічана плошча пад азімыя. Зернебабовыя  зоймуць 1140 га. Пад лён плануецца 500 га, цукровыя буракі – 5700 га, кукурузу на сілас і зерне – 10 670 га, рапс – 100 га, бульбу – 2110 га, агародніну – 100, аднагадовыя травы – 1940, кармавыя буракі – 539 га. Для сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых культур у сельгаспрадпрыемствах раёна засыпана 6085 тон насення, што  складае 100% да патрэбы з улікам 30% страхавога фонду. Усё насенне ачышчана і праверана, з’яўляецца кандыцыйным. 420 тон, ці 6,9% — гэта насенне вышэйшай рэпрадукцыі, 4621 тона, або 75,9% — першай рэпрадукцыі, усяго ж вышэйшай і першай рэпрадукцый — 82,8% насення (у 2009 го- дзе было 79%). Для змены і абнаўлення гатункаў збожжавых культур гаспадаркам неабходна завезці 560 тон элітнага насення. Як адзначыла дакладчык, гэта работа толькі распачалася, завезена ўсяго 87 тон. Для падсеву шматгадовых траў, перазалужэння палепшаных сенакосаў і пашы засыпана 80 тон насення шматгадовых траў. Ірына Кісляк падрабязна прааналізавала наяўнасць насення ў гаспадарках раёна па кожнай культуры, назвала крыніцы яго папаўнення. Самым складаным пытаннем з’яўляецца забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі, адзначыла Ірына Мікалаеўна. На сёння маецца ў наяўнасці 7483 тоны дзеючага рэчыва, ці 32% да патрэбнага. Забяспечанасць азотнымі – 26%, фосфарнымі – 39%, калійнымі – 36%. Раёну даведзены квоты на ўгнаенні. Калі паступіць усё, што плануецца, мы наблізімся да патрэбнага, але ўсё роўна гэта будзе на 10% менш, чым у мінулым годзе, сказала дакладчык. Таму важнае значэнне надаецца нарыхтоўцы і вывазцы арганічных угнаенняў. Пад яравую сяўбу іх неабходна ўнесці 720 тыс. тон. Па стане на 28 лютага ў сельгасарганізацыях раёна было нарыхтавана 562 тыс. тон, ці 78%, вывезена 422 тыс. тон, у тым ліку 408 тыс. тон – гаспадаркамі і 14 тыс. тон – мехатрадам. Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад упраўлення райсельгасхарчу і гаспадарак раёна актывізаваць работу па вывазцы арганікі, максімальна ачысціўшы фермы. Гатоўнасць энерганасычаных трактароў складае 86%, плугоў – 80%, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў і камбінаваных пасяўных агрэгатаў – 78%. Са 105 раскідвальнікаў цвёрдых арганічных угнаенняў гатовы 89. Усе вузлы і агрэгаты знаходзяцца ў рамонце. І як заверылі раённы выканаўчы камітэт кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, да 15 сакавіка тэхніка будзе поўнасцю гатова да правядзення вясенне-палявых работ. Заслухаўшы інфармацыю, раённы выканаўчы камітэт у сваім рашэнні прызнаў недастатковай работу па падрыхтоўцы да правядзення вясенне-палявых работ упраўлення райсельгасхарчу, ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, сельгасарганізацый – СВК “Душава”, СГФ “Грозава”, СВК “Малінава”, “Праснакі”, “Каменскі”, СГФ “Крыніца”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына”; абавязаў кіраўнікоў усіх сельгаспрадпрыемстваў разгледзець рабочыя планы правядзення вясенне-палявых работ у аптымальныя  агратэхнічныя тэрміны; забяспечыць выкананне графікаў рамонту ўсёй тэхнікі і пастаноўку яе на лінейку гатоўнасці, назапашванне неабходнай колькасці мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, гаруча-змазачных матэрыялаў, назапашванне і вывазку на палі арганічных угнаенняў, выбарку насення эліты збожжавых і зернебабовых культур, забяспечыць патрэбу ў кадрах механізатараў для дзвюхзменнай работы на энерганасычаных трактарах, вырашыць пытанні стварэння належных бытавых умоў  для ўдзельнікаў пасяўной і іншыя пытанні. Да 17 сакавіка ўпраўленню райсельгасхарчу неабходна праінфармаваць раённы выканаўчы камітэт аб выкананні дадзенага рашэння. Таццяна РАІЦКАЯ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей