На мінулым тыдні адбыліся спаборніцтвы па валейболе ў рамках раённай спартакіяды сельскіх жыхароў.
Званне мацнейшай аспрэчвалі дзевяць дружын. Ужо ў паўфінале, куды дайшлі чатыры каманды, разгарнулася нежартоўная барацьба. За трэцяе месца змагаліся ААТ “Мажа-Агра” і ДП “Грозава-Агра”. У рашаючай трэцяй партыі мажскія валейбалісты ўзялі-такі верх над сапернікамі. А ў схватцы за першае месца сышліся мінулагодні чэмпіён ААТ “Суворава-Агра” (былы СВК “Каменскі”) і адна з мацнейшых зборных раёна каманда ААТ “Прагрэс-2010” (СВК “Пацейкі”). Матч закончыўся з лікам 2:0 на карысць каменскіх валейбалістаў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии