Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

61

Хутка i без мiтуснi

21.03.2011
Згодна з планам работы грамадзянскай абароны, у гімназіі №1 г. Капыля і дзвюх  гарадскіх школах былі праведзены вучэнні па экстраннай эвакуацыі навучэнцаў. У вызначаны час уключылася аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Пранізлівы сігнал разнёсся па калідорах. І вось ужо заляскалі дзверы і вучні гімназіі без мітусні, пакідаюць класы і спускаюцца ў гардэроб, каб апрануцца і выйсці ў двор. Дзякуючы 11 эвакуацыйным выхадам гэта аперацыя праходзіць хутка. На кожных дзвярах дзяжурыць член звяна эвакуацыі, прысутнічаюць і дзяжурныя па паверсе. Іх задача – сачыць, каб усе навучэнцы выйшлі з класаў. — У нас такія вучэнні, — падкрэсліла дырэктар гімназіі №1 г. Капыля (яна ж – начальнік грамадзянскай абароны. – У. С.) Зінаіда Прыміч, — праводзяцца штогод. Вось чаму вучні дзейнічаюць умела. Хоць самыя маленькія пужаюцца пранізлівага сігнала. У лічаныя хвіліны будынак гімназіі апусцеў. Вучні 22-х класаў выстройваюцца ў двары. Класныя кіраўнікі да-кладваюць аб наяўнасці навучэнцаў. Вучэнні закончаны. Дырэктар робіць разбор і запрашае вучняў азнаёміцца з пажарным аўтамабілем. Начальнік каравула ПАВЧ №1 А. Чаркас расказаў аб пажарнай аўтацыстэрне, аварыйна-выратавальным інструменце. Была прадэманстравана работа лафетнага ствала. Уладзімір СКРЫПІНСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей