Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Акадэмiк з Капыля

21.03.2011
Капыльшчына – радзіма не толькі творцаў паэтычнага слова, але і таленавітых акадэмікаў і навукоўцаў. Адным з такіх з’яўляецца акадэмік - сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Каваленя. Нарадзіўся Аляксандр у сакавіку 1946 года, калі яго бацька, актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, працаваў  у  райкаме   партыі.  Сям’я з пяццю дзецьмі наймала  пакойчык у прыватным доміку па вуліцы Камсамольскай у Капылі. Старэйшы Каваленя, па прафесіі педагог, шмат зрабіў па аднаўленні народнай асветы ў раёне ў першыя пасляваенныя гады. Аляксандра Емяльянавіча прыцягвала творчая работа на педагагічнай ніве, і таму неўзабаве ён становіцца дырэктарам школы ў Садках. Бацька вучыў дзяцей разумнаму, добраму, вечнаму, але ж і трымаў іх у моцных руках. А вось маці Ганна Аляксандраўна дарыла пяшчоту і ласку. У такой атмасферы і сфарміраваўся   настой-лівы характар Аляксандра, яго працавітасць і прага да ведаў. Пасля хлопец пайшоў вучыцца ў Ба-дзяжоўскую сямігадовую школу. Дырэктар школы Р. М. Паляшчук і класны кіраўнік І. П. Дарашэвіч, а таксама П. Я. Ліннік — былыя франтавікі — яшчэ хадзілі ў ваенных шынялях. Педагогі выхоўвалі ў хлопчыкаў і дзяўчынак любоў да Айчыны. Аляксандр быў кампанейскім, не ганарыстым, умеў пастаяць за сябе і блізкіх, меў шмат сяброў. “А калі нашых дзяцей запрашалі на сельгасработы ў калгас “Новы свет”, ён паказваў прыклад у працы”, — гаварыў пра свайго выхаванца былы дырэктар Рыгор Міхайлавіч. Свайго любімага педагога Каваленя не забываў. Часта яны, як даўнія сябры, гутарылі аб надзённым. 3 Паўлам Якаўлевічам Ліннікам хлопчык уступаў у палеміку, распытваў пра партызан атрада імя Чапаева, якім камандаваў легендарны Тараховіч (Дунаеў), пра старыцкія баі. Былы камандзір разведкі дунаеўскага атрада паказаў юнаку, адкуль біла партызанская гармата па ворагу і на якіх пазіцыях стрымлівалі карнікаў “лясныя салдаты”. Ды і маці, былая партызанка, расказвала сыну, як, рызыкуючы жыццём, хадзіла ў разведку ў самае пекла ворага. Таму яшчэ юнаком хлопец  шмат ведаў пра вайну, і пазней у сваіх даследаваннях ён праўдзіва пісаў пра народную барацьбу супраць ворага. Неўзабаве была пабудавана новая школа ў Старыцы. Тут  Саша Каваленя правучыўся да 9 класа. У 1962 годзе паступіў у Мінскае ПТВ-23 і адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі ў 10 класе. Прафесійнае вучылішча і школу закончыў на выдатна, нягледзячы на тое, што вучыўся ў дзвюх вучэбных установах, хадзіў на заняткі ў Мінскі аэраклуб. Пры-звалі на службу ў элітнае дэсантнае вайсковае падраздзяленне. Звольніўся ў запас у 1968 годзе і некаторы час працаваў слесарам на будоўлях сталіцы. Пасля працы любіў пахадзіць па Нямізе і іншых старажытных мясцінах горада. 3 братам Георгіем часта наведваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Усё гэта і юначыя захапленні падштурхнулі яго па-ступаць на гісторыка-геа-графічны факультэт МДПІ імя М. Горкага. Займаўся ў розных гуртках, актыўна ўдзельнічаў у студэнцкіх будаўнічых атрадах. Яго выбіраюць у прафсаюзны актыў. Пра бурлівыя студэнцкія гады расказала настаўніца Камсамольскай СШ Валянціна Іосіфаўна Пракапеня, якой пашчасціла разам з земляком арганізоўваць прафработу сярод студэнтаў: “Каваленя быў сапраўдным лідарам, дапамагаў хлопцам і дзяўчатам уладкавацца ў інтэрнат, клапаціўся пра стыпендыі”. Спачатку выкладчыкі і студэнты выбралі яго старшынёй прафсаюзнага бюро факультэта, а затым Каваленя цэлых 5 гадоў узначальваў прафсаюзны камітэт інстытута. Аб ім  пісалі саюзныя і рэспубліканскія газеты, як аб адным з ініцыятыўных і лепшых прафсаюзных лідараў ВНУ рэспублікі. У студэнцкія гады Аляксандр пакахаў студэнтку Тамару і ажаніўся з ёю ў 1973 годзе, а праз два гады ў іх нарадзілася дачка Алена. І вось ужо 38 гадоў у шчырасці і каханні Аляксандр Аляксандравіч і Тамара Кузьмінічна жывуць разам. Радуе іх унучка Настачка. Яму прарочылі калегі стаць прафсаюзнай зоркай, але цяга да навуковай дзейнасці звала яго ад-крываць таямніцы часу. Каваленю пашанцавала працаваць разам з доктарам гістарычных навук Аляксандрам Мікалаевічам Мацко. Таленавіты вучоны стаў дарадцам для капыляніна. І Аляксандр, як здольны вучань, паспяхова заканчвае аспірантуру і абараняе кандыдацкую дысертацыю. Аляксандр Аляксандравіч дасканала распрацоўвае тэму вайны і знаходзіць малавядомыя факты. Працуе на розных пасадах у педінстытуце, з’яўляецца членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 3 1996 года ён загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ. Каваленя мэтанакіравана працуе ў архівах і бібліятэках, сустракаецца і гутарыць са сведкамі мінулых падзей, і ў выніку выходзяць шмат-лікія манаграфіі і працы, якія даносяць нам, чытачам, пра Беларусь у гады Другой сусветнай вайны. Доктар гістарычных навук, прафесар, ён напісаў звыш 300 навуковых і навукова-метадычных прац, 10 манаграфій, 37 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, падрыхтаваў 4 кандыдатаў навук. Апошнія пяць гадоў Аляксандр Каваленя працаваў дырэктарам ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, а з кастрычніка 2010 года – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтва гэтай жа ўстановы. Іван Ігнатчык

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей