Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, у трох ужо гатовы праекты, праведзена аплата і згодна з рашэннем аблвыканкама і ў адпаведнасці з праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» выдзелены сродкі для падключэння газу.
Гэта кааператывы «Юздрыка-газ» у аграгарадку Пясочнае, «Архідэя» ў аграгарадку Семежава і «Газавічок» у аграгарадку Мажа. Ім не патрэбна пракладка трубаправода высокага ціску, таму працэс паскорыцца. Першымі ў гэтым годзе будуць задаволены патрэбы песачанцаў і семежаўцаў, калі ж застануцца сродкі, то сёлета пашанцуе і жыхарам Мажы.
Ужо гатова і часткова аплачана праектна-каштарысная дакументацыя для кааператыва ў аграгарадку Жыліхава. Будзе пададзена заяўка на яго ўключэнне ў праграму на 2019 год. У перспектыве будуць газіфікаваны вёскі Руднае, Дзягцяныя, Браткава, Навасёлкі (Цімкавіцкі сельсавет), Камсамольская, аграгарадок Камень. Маюць намер стварыць кааператыў і жыхары аграгарадка Грозава.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии