Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Я благодарна медикам копыльской ЦРБ за внимательность и профессионализм

17.06.2018
Хачу падзяліцца з вамі ўражаннямі наконт тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ, дзе праходзіла лячэнне. b60dbe52-7820-486d-95c9-1a891e95d47a Узрост мой пажылы, здароўе дрэннае, але ж, як усе, стараюся яго падтрымліваць. Пападаю на прыём да ўрача Віталя Станіслававіча Лукшы. З сур’ёзным поглядам уважліва мяне паслухаў, пра ўсё распытаў, паслаў на аналізы і патрабуе ўжо без чаргі пасля флюарографа зайсці да яго. Скрупулёзна ўсё абгрунтоўвае, нягледзячы на мой узрост, і адразу ж дагаварваецца, каб паклалі на стацыянарнае лячэнне ў тэрапеўтычнае аддзяленне, куды мяне праводзіць медсястра Галіна Аляксандраўна Коршак. Сумленна і добра палячылі мяне Юлія Сяргееўна Лукша і Яўгенія Анатольеўна Касабуцкая.  А як умела ставіла кропельніцы Ірына Ігараўна Дарафей. Наогул усе медработнікі, у тым ліку і санітарачкі, ветлівыя і добразычлівыя, старанна працуюць і дапамагаюць хворым пад чулым кіраўніцтвам загадчыцы аддзялення Аксаны Пятроўны Мінчэні. Нягледзячы на ўзрост, дактары Капыльскай ЦРБ, ды і ўвесь персанал, клапоцяцца аб сваіх пацыентах. Дык няхай у першую чаргу людзі ў белых халатах будуць здаровыя, шчаслівыя, вясёлыя на доўгія гады. Рома ШАХОЎСКАЯ, ветэран працы

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей