У рамках выканання праграмы добраўпарадкавання населеных пунктаў у раёне неабходна заараць больш за 1300 га пустуючых участкаў.
Як паведаміла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, вельмі актыўна вяліся работы восенню мінулага года, калі былі падрыхтаваны да ўводу ў севазварот больш чым 300 га. У сувязі з імклівай вясной сёлета тэхніка сельгаспрадпрыемстваў была занята на пасяўной, таму тэмпы слабейшыя. На дадзены момант заарана толькі 37,5 га.
Па словах Ірыны Мікалаеўны, найбольш актыўна працуюць у Цімкавіцкім сельсавеце, асабліва ў філіяле «Вялікая Раёўка». Павысіліся тэмпы і на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета. Так, пры дапамозе мясцовага сельгаспрадпрыемства заараны ўсе ўчасткі ў Філіпавічах, дзе знесены старыя пабудовы і раскарчаваны сады і хмызнякі. Таксама са станоўчага боку адзначаны Бабаўнянскі, Блеўчыцкі, Слабада-Кучынскі сельсаветы. Адстае ад іх Грозаўскі сельсавет.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии