Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

С самыми наболевшими вопросами обращались жители района к председателю райисполкома Анатолию Линевичу во время очередного приема граждан

16.06.2018
З самымі набалелымі пытаннямі звярталіся жыхары раёна да старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча падчас чарговага прыёму грамадзян. На гэты раз запісаліся восем чалавек. 1527253816279676 Спектр зваротаў самы разнастайны. Напрыклад, жыхарка в. Чыжэвічы прасіла высветліць, ці законна пабудаваны хляўчук, які знаходзіцца побач з яе ўчасткам. Гэта пытанне кіраўнік раёна даручыў высветліць камісійна адпаведным службам. Былі звароты з просьбай дапамагчы ў працаўладкаванні. Жыхар Капыля мае вышэйшую эканамічную адукацыю, але так склаліся абставіны, што ў арганізацыі, дзе ён працаваў, адбылося скарачэнне. Анатоль Ліневіч даручыў упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прапанаваць усе магчымыя варыянты і абавязкова дапамагчы чалавеку. А вось жыхарка в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета прасіла разабрацца наконт адмаўлення ў працаўладкаванні аператарам машыннага даення. Пытанне будзе вывучана ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання. З хвалюючай праблемай падтап-лення прысядзібнага ўчастка звярнулася жыхарка аграгарадка Мажа. Аддзяленнем «Мажа» ААТ «Піянер-Агра» былі праведзены работы па ўстройстве водапрыёмніка. Аднак заяўніцу гэта не зусім задавальняе. Кіраўнік раёна даручыў падключыцца да вырашэння пытання меліярацыйнай службе, каб прыняць адпаведнае рашэнне. Маладая маці, якая пражывае ў інтэрнаце па вул. Замкавай,1, прасіла дапамагчы ў рэгістрацыі па месцы жыхарства. Яшчэ адна жыхарка інтэрната скардзілася на непрыдатныя ўмовы для пражывання. Гэтыя пытанні будуць дэталёва разгледжаны кіраўніцтвам жыллёва-камунальнай службы. І яшчэ адна жыллёвая праблема. Заяўніца пражывае ў арэнднай кватэры, уладальнікам якой з’яўляецца Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Так сталася, што ў яе доме няма вады. Дапамогу ў водазабеспячэнні акажа ўладальнік жылля. Дэпутат Пацейкаўскага сельскага Савета ўзняла праблему, якая хвалюе жыхароў в. Кацельнікі, па руху сельгастэхнікі па вуліцы Цэнтральнай. Як запэўніў кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства, вывазка арганікі па гэтай вуліцы больш праводзіцца не будзе. В.а. начальніка ДРБУ № 124 паведаміў, што сёлета павінна прайсці асфальтаванне ў гэтым населеным пункце. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей