24
Доска почета на заготовке кормов из трав первым укосом
12.06.2018
Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК на 12 чэрвеня 2018 года
На кашэнні траў першым укосам лепшых вынікаў дабіўся механізатар ф-ла «Лакнея» Аляксандр Мікалаевіч КАРПУЧОК, які на трактары «Фэндт-936» скасіў 1120 га — 103,9% да задання.
На прасаванні сена вызначыўся механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Іван Іванавіч ЛАЗУК, які на трактары «Фэндт-930» запрасаваў 814,1 тоны — 78,2% да задання.
На падборцы правяленай масы паспяхова працуюць: механізатар ААТ «Капыльскае» Віталь Іванавіч ДЫЛЕЎСКІ, які на КВК-800 падабраў 6854,2 тоны — 167% да задання, і механізатар з ААТ «Старыца-Агра» Аляксандр Іванавіч САСІНОВІЧ, які на трактары «Джон Дзір» падабраў 8502,8 тоны — 81% да задання.
На адвозцы правяленай масы лідзіруе вадзіцель з УП «ПІК-Лясное» Эдуард Антонавіч ЦВІРКА, які на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1499,9 тоны — 119% да задання.
***
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 12 чэрвеня ў раёне скошаны травы першым укосам на плошчы 20 005 га — 96% да плана. Нарыхтавана 8157 тон сена (38%), 116 060 тон сенажу (56%), 2635 тон сіласу.
Поделиться
Комментарии