Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Копыльский районный центр традиционной культуры награжден денежным призом и Дипломом по итогам Х Республиканского фестиваля-ярмарки ремесел «Весенний букет»

13.06.2018
Раённы цэнтр традыцыйнай культуры ўзнагароджаны грашовым прызам і Дыпломам у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных  работ» па выніках Х Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет». [caption id="attachment_67275" align="aligncenter" width="560"]■ Удзельнікі фестывалю «Вясновы букет» ■ Удзельнікі фестывалю «Вясновы букет»[/caption] Ён праходзіў напрыканцы мая, і сюды з’ехаліся больш за 300 майстроў з розных куточкаў нашай краіны, каб прадэманстраваць свае цудоўныя вырабы, паказаць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абмяняцца вопытам, арганізаваць выставы-продажы творчых работ. Нашу Капыльшчыну прадстаўлялі самыя таленавітыя майстры сваёй справы: ткачыха са статусам  «народны майстар Беларусі» Вера Нікалаевіч, майстры раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава (дырэктар), Наталля Сафронава і навучэнцы «Школы ткачоў» Алена Бельская, Данііл Сафронаў, Кацярына Бубніковіч, Раман Волкаў. Нашы ткачы дэманстравалі высокае ўменне валодання тэхнічнымі і мастацкімі прыёмамі ткацтва ручнікоў і паясоў. Вялікую цікавасць выклікалі вышыванкі Бярнарды Лявоненкі і абярэгі Наталлі Раеўскай. Як паведаміла Галіна Гурло, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры, зараз разьбяр па дрэве, неаднаразовы пераможца абласнога свята-конкурсу рэзчыкаў па дрэве манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» Іван Васілевіч прымае ўдзел у творчым спаборніцтве, якое праходзіць у Любані. Усяго ў свяце ўдзельнічаюць 12 майстроў з Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей. Кожны з іх на працягу дзесяці дзён вырабіць сваю драўляную скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны. Тэматыка сёлетняга свята па жаданні арганізатараў даволі шырокая — ад вобразаў мясцовых казак да партрэтаў славутых землякоў. Скульптуры ўпрыгожаць тэрыторыю горада Любані. Сярод іх годнае месца зойме і драўляная фігура мядзведзя ў выкананні Івана Васілевіча. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей