Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Дошка гонару на 15 красавіка

18.04.2011
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі па стане на 15 красавіка 2011 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: На сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ “Старыца-Агра” Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ, які на МТЗ-3022 з агрэгатам “Амазоне-6” пасеяў 460 га — 92% да задання. На перадпасяўной падрыхтоўцы глебы вызначыўся механізатар ААТ “Старыца-Агра” Сяргей Ула-дзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары “Фэндт-930” з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 734 га — 82,5% да задання. На падкормцы азімых, сенажацяў і пашаў лепшы рэзультат у механізатара ААТ “Старыца-Агра” Валерыя Уладзіміравіча КАНАНЮКА, які на МТЗ-1221 з агрэгатам РДУ-1,5 падкарміў 2229 га — 89,2% да задання. На пагрузцы арганікі лідзіруе механізатар РСУП “Бабоўня” Уладзімір Аляксандравіч НОВІК, які на “Амкадор-342С4” пагрузіў 10 579 тон — 84,6% да задання.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей