Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

9 чэрвеня — успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі

09.06.2018
6a3568ec75354456ab1e6b6fc1540ba0_XL-e1498228898720 Досвед шматлікіх святых паказвае, што, нават нягле-дзячы на ўсе намаганні быць вернымі Богу, усё роўна прыходзяць часам цяжкія для нашай веры перыяды. Можа нават скласціся ўражанне, што Бог далёка, што забыўся пра чалавека. Нават Маці Божая, Беззаганная слуга Пана, зведала такія выпрабаванні. Таму Марыя для хрысціянаў з’яўляецца найлепшым правадніком праз духоўныя крызісы. Езус на пэўны момант знікае з поля яе зроку. Аднак смутак страты мае ў сабе таксама і штосьці добрае: ён яшчэ выразней адкрывае каштоўнасць Таго, Каго страцілі. У рэшце рэшт, Езус знайшоўся ў святыні, сярод настаўнікаў — гэта значыць, у такім месцы, дзе Яму сапраўды належала быць. Езус кажа: «Цi вы не ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу майму?» Мудрасць Марыі заключаецца ў тым, што «яна захавала ўсе гэтыя словы ў сэрцы свaiм» — гэта значыць, зрабіла добрыя высновы з гэтага здарэння. Гэты шлях Марыі можа стаць ратункам для нас прынамсі ў некаторых духоўных выпрабаваннях. Дзеля гэтага варта і нам звярнуць увагу на некаторыя высновы: па-першае, заўсёды існуе небяспека страціць Бога са свайго поля бачання. Толькі, у адрозненне ад Марыі, у нас гэта можа быць наступствам граху або іншых няправільна зробленых жыццёвых выбараў. Па-другое, перш чым панікаваць і кідацца ў роспач, варта найперш асэнсаваць і ўсвядоміць сабе, наколькі ж каштоўная для нас Божая прысутнасць. І па-трэцяе, шукаючы Бога, не варта затрымлівацца толькі на Ягоных слядах: у сабе, у прыродзе, у ведах, у пабожных эмоцыях ці ў пустой грабніцы ўласных пакутаў. У нашым свеце Бога па-сапраўднаму можна сустрэць толькі там, дзе Ён уцелавіўся — у супольнасці Касцёла, у біблійным навучанні Касцёла і ў Святых Сакрамэнтах.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей