Home
Пятница 13.06.2025 19:14

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

8 чэрвеня — у Каталіцкім Касцёле свята Найсвяцейшага Сэрца Езуса

08.06.2018
Сэрца Хрыста з’яўляецца сімвалам любові Бога да людзей, такім чынам, гэтае свята адлюстроўвае падзяку Богу за Яго любоў і дараванае збаўленне. jesuzi Своеасаблівы штуршок у развіцці ўрачыстасці Най-свяцейшага Сэрца Езуса быў звязаны з іменем сястры законнай Маргарыты Марыі Алякок. Гэтай манахіні, якая жыла ў XVII стагоддзі, Збаўца з’яўляўся некалькі разоў і выказаў жаданне, каб Яго Сэрца ўшаноўвалася ва ўсім свеце. Езус, паказваючы на свой прабіты бок, папракаў лю-дзей у няўдзячнасці пралітай Ім на крыжы крыві. У адным з аб’яўленняў Езус Хрыстус загадаў на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела праслаўляць Яго Сэрца як ахвяру ўміласціўлення за няўдзячнасць людзей, што адмаўляюць Яго любоў. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса пасля прыняцця святой Камуніі чытаецца малітва, у якой выказваецца просьба, каб Сэрца Езуса, у якім свет адкрывае сапраўдную прыроду Бога, навучыла нас бачыць Хрыста ва ўсіх людзях. У сучасным касцёльным календары Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, акрамя спецыяльнай урачыстасці, прысвечана кожная пятніца, а таксама ўвесь чэрвень.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей