Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Пашпарты – юным грамадзянам Беларусі

19.03.2011
«Мы – грамадзяне Беларусі!» – з гонарам могуць сказаць 38 школьнікаў Капыльшчыны, якія 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у зале пасяджэнняў райвыканкама атрымалі пашпарт - галоўны дакумент у жыцці кожнага чалавека. Гэтыя юнакі і дзяўчаты невыпадкова былі запрошаны на ўрачыстасць. Яны дасягнулі значных вынікаў у вучобе, спорце, творчасці, праявілі лідарскія якасці падчас арганізацыі школьнага жыцця, раённых маладзёжных мерапрыемстваў. Павіншаваць юных грамадзян са значнай падзеяй, уручыць пашпарты прыйшлі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго намеснік Ала Раеўская, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Алег Осіпаў, начальнікі аддзелаў адукацыі – Аляксей Абросімаў, па справах моладзі – Валянціна Балажынская, ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч, галоўны юрысконсульт райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і член прэзідыума райсавета ветэранаў Часлава Грыгаровіч. А ў ролі вядучых выступілі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Наталля Гарбацэвіч і начальнік аддзела арганіцыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Цвірко. Акрамя дакумента юнакі і дзяўчаты атрымалі падарунак Прэзідэнта –  кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Выданне ў даступнай форме знаёміць кожнага з іх з прававымі асновамі дзяржавы – Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У гэты ж дзень урачыстая сустрэча адбылася таксама ў Мінаблвыканкаме, дзе сярод запрошаных была і капылянка, навучэнка гімназіі №1 Наталля Чарніцкая, якая сярод іншых атрымала пашпарт з рук губернатара вобласці Барыса Батуры. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: удзельнікі ўрачыстай сустрэчы ў Капыльскім райвыканкаме.  Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей