6 красавіка ў зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбыўся фінал спаборніцтваў па настольным тэнісе ў рамках раённай спартакіяды навучэнскай моладзі. Гэтай падзеі папярэднічалі чатыры занальныя сустрэчы, якія сабралі 17 школ раёна. Права змагацца ў 1/2 тэніснага турніру заваёўвалі пераможцы кожнай групы.
У фінале першыя гульні адбыліся паміж гарадскімі адзінаццацігодкамі. Мацнейшай тут аказалася сярэдняя школа №3. Сярод сельскіх упартая барацьба праходзіла паміж Слабадакучынскай і Пацейкаўскай СШ, дзе толькі у парнай сустрэчы вызначыўся пераможца. Ім стаў тэнісны квартэт са Слабада-Кучынкі.
Сярод базавых першае месца дасталася Чырвонадуброўскай дзевяцігодцы.
Адзначу, што спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту не праводзіліся ўжо больш за два гады. Але турнір паказаў, што амаль у кожнай камандзе ёсць спартсмены, якія дастойна і ўпэўнена валодаюць тэніснымі ракеткамі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии