Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

10 лет прошло с того времени, когда вернулся в родительский дом Иосиф Иосифович Хартанович

10.06.2018
У невялічкай вёсачцы Навасёлкі Пацейкаўскага сельсавета пастаянна жыве толькі 25 чалавек. Зімой большасць сталых вяскоўцаў забіраюць дзеці, а на лета яны вяртаюцца дамоў. Да таго ж сюды з пачаткам цёплай пары прыязджаюць так званыя дачнікі, на летнія канікулы да бабуль-дзядуляў злятаюцца ўнукі… [caption id="attachment_67213" align="aligncenter" width="580"]■ Старэйшына вёскі Навасёлкі Іосіф Хартановіч ■ Старэйшына вёскі Навасёлкі Іосіф Хартановіч[/caption] Вось ужо дзесяць гадоў прайшло з таго часу, калі вярнуўся ў бацькоўскі дом Іосіф Іосіфавіч Хартановіч. У свой час пасля заканчэння Пацейкаўскай школы ён паехаў у сталіцу, дзе пасля арміі 27 гадоў служыў у падраздзяленні Дэпартамента аховы. Калі выйшаў на пенсію (па выслузе гадоў), вырашылі разам з жонкай перабрацца ў Навасёлкі. Працаваць пайшлі на ферму — даглядалі маленькіх цялят. Пасля Іосіфу Іосіфавічу прапанавалі ўзначаліць МТФ «Навасёлкі» (ААТ «Душава») — затрымаўся на гэтай пасадзе шэсць гадоў. Цяпер ужо выйшаў на заслужаны адпачынак і ўвесь свой вольны час прысвячае клопатам пра сваю хатнюю гаспадарку і грамадскім справам. Мужчына з’яўляецца старэйшынай вёскі, і ўжо другое скліканне аднавяскоўцы абіраюць яго дэпутатам Пацейкаўскага сельскага Савета. — Іосіф Іосіфавіч — мая правая рука ў гэтай акрузе, — гаворыць старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірка. — Я магу быць спакойным за парадак у Навасёлках: ведаю, што ўсе праблемы, якія тут узнікаюць, не выйдуць з-пад увагі Хартановіча. Паколькі ён сам гаспадар адмысловы, такіх адносін да парадку патрабуе і ад іншых. Можа і «выхаваўчую работу» правесці з нядбайнымі вяскоўцамі, і першы прыйдзе на дапамогу, калі яна патрабуецца. А такіх прыкладаў ёсць нямала. Па яго ініцыятыве мы ра-зам з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства заняліся абустройствам дзіцячай пляцоўкі ў цэнтры вёскі. — Нягледзячы на тое, што вёсачка наша невялікая, тым не менш дзеці ёсць, — уступае ў дыялог Іосіф Іосіфавіч. — Іх бацькі працуюць на ферме, туды ж імкнуцца і малыя. А самі разумееце, што дзецям на ферме не месца. Можа ўсялякае здарыцца. Таму і задаліся ідэяй абсталяваць месца, дзе б яны маглі бавіць вольны час. Летась пабудавалі пясочніцу для малых, паставілі турнікі для старэйшых. Гаспадарка пясок падвезла. Спадзяюся, што сёлета работы па добраўпарадкаванні дзіцячай пляцоўкі прадоўжацца, і новы кіраўнік гаспадаркі нам не адмовіць у дапамозе. Пад кантролем старэйшыны вулічнае асвятленне, работа аўтамагазіна. Вядуцца работы па навядзенні парадку і ў самой вёсцы. Як усюды, тут ёсць старыя дамы і ўчасткі, якія не выкарыстоўваюцца. Калі першыя будуць зносіць, то другія — уводзяць у сева-зварот. І тут не абходзіцца без непасрэднага ўдзелу вясковага дэпутата. — Работы наперадзе шмат, — адзначае Іосіф Хартановіч. — Вось думаю падрамантаваць дом на ўездзе ў вёску: веранду зраблю, шчыт памяняю. Сад вакол яго даглядаю. Трэба, каб нашы Навасёлкі выглядалі не горш за іншыя вёскі. — Калі б у кожным населеным пункце былі такія адказныя і добрасумленныя старэйшыны альбо дэпутаты, як Іосіф Іосіфавіч, сельвыканкаму напалову працаваць было б лягчэй, — падсумоўвае размову Сяргей Цвірка. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей