Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Нести службу на границе всегда доверяли самым мужественным и решительным людям. Среди них - Сергей Солонович из д. Слобода-Кучинка

28.05.2018
Да 100-годдзя пагранічнай службы Увесь час служба ў арміі лічылася прэстыжнай справай, а служба па ахове рубяжоў Радзімы — яшчэ і ганаровай. Несці службу на граніцы заўсёды давяралі самым мужным і рашучым людзям. Сярод іх — Сяргей Іванавіч Салановіч з вёскі Слабада-Кучынка. Фото-0114 Будучы пагранічнік прызываўся на тэрміновую службу 30 кастрычніка 1984 года і аб тым, што трапіць на заставу, не здагадваўся. У дзяцінстве, як і многія аднагодкі, глядзеў кінафільмы пра пагранічнікаў, чытаў кнігі аб вайне. Вырас побач з ракой, лесам і выдатна арыентаваўся на мясцовасці. Адным словам: да арміі быў падрыхтаваны. На зборным пункце ў Мінску правяралі стан здароўя, маральна-псіхалагічныя якасці, а яшчэ было мноства складаных псіхалагічных тэстаў. На наступны дзень прыехалі «купцы» з воінскіх часцей. Яны выбіралі будучых байцоў. Аб тым, што ён трапіць на поўдзень СССР, Сяргей зразумеў адразу. Афіцэры, якія выбралі яго, прыехалі ў летняй форме адзення. Куды вязуць, не казалі да апошняй хвіліны. Служба пачалася ў Грузіі (г. Ахалцыхе) у Чырванасцяжнай Закаўказскай пагранічнай акрузе КДБ СССР. Адсюль адправіў першы ліст на радзіму. Зразумела, маці Ефрасіння Акімаўна моцна перажывала за малодшага сына. Першы час было нялёгка. Што-дзённая фізічная, баявая і маральная падрыхтоўка. Справіўся, вытрымаў, праявіў сілу волі — дапамагла вясковая закалка і навыкі, якія атрымаў на ўроках пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў Слабада-Кучынскай СШ пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксандра Канавальчыка. Чатыры месяцы ў сяржанцкай страявой школе праляцелі хутка. Пасля вучэбкі малодшага сяржанта Салановіча накіроўваюць на граніцу з Турцыяй у Нахічэванскі пагранатрад (Азербай-джанская ССР) у якасці камандзіра аддзялення вучэбнага падраздзялення. А затым — у 44-ы Ленкаранскі пагранатрад (камендатура Астара), 15-я пагранзастава «Орисфера-500». Побач — мост на граніцы з Іранам. Там упершыню просты хлопец з Беларусі ўбачыў, як растуць у прыродных умовах вінаград, абрыкосы, мандарыны, гранат і кавуны. Рыба ў рэчцы — фарэль і бычкі, якой у Беларусі не было. У Талышскіх гарах на вышыні 2300 метраў над узроўнем мора не хапала кіслароду. Узімку — частыя сходы лавін, якія накрывалі ахоўную зону.
За добрасумленныя адносіны да выканання воінскага абавязку, выдатныя паказчыкі ў баявой, палітычнай падрыхтоўцы і прыкладную дысцыпліну быў узнагароджаны нагруднымі знакамі: «Выдатнік пагранвойск» ІІ ступені, «Выдатнік Савецкай Арміі», «Старшы пагранатрада» І класа, «Воін-спартсмен» І ступені. За асабісты прыклад па ахове дзяржаўнай граніцы СССР адзначаны Дыпломам імя М.Ф. Карацупы і знакам ЦК ВЛКСМ «Малады гвардзеец ХІ пяцігодкі» ІІ ступені.
Старшы пагранічнага нарада Салановіч нёс службу разам з сабакам па мянушцы Дзік. Граніца праходзіла па невялічкай рэчцы Астара, якая ўпадае ў Каспійскае мора. Былі правакацыі з суседняга боку. Прадстаўнікі іранскай пагранічнай службы (жандары) нацэльвалі зброю на нашых воінаў, спрабавалі лавіць рыбу, нават пасылалі дзяцей, правяралі, як зрэагуюць савецкія пагранічнікі. А тыя праяўлялі вытрымку — паказвалі на аўтамат, што за парушэнне граніцы будуць адкрываць агонь. «Парушальнікі» прасілі не страляць і вярталіся на сваю тэрыторыю. Не адзін раз застава, дзе служыў наш зямляк, падымалася па камандзе «У ружжо!», але зладжанасць дзеянняў савецкіх пагранічнікаў ніколі не падводзіла. Былі і загінуўшыя. IMG_3561 На заставе служылі і сябравалі воіны розных нацыянальнасцей (30 чалавек): рускія, беларусы, украінцы, азербайджанцы і чачэнцы. Сяргей Іванавіч ганарыцца, што быў прызначаны старшыной заставы. Ён меў права аддаваць загад выступіць на ахову дзяржаўнай граніцы СССР і правяраць нясенне службы пагранічнымі нарадамі. Звольніўся ў запас Сяргей Салановіч адным з апошніх (чакаў замену) у званні старшага сяржанта ў лютым 1987 года. Сёння Сяргей Салановіч працуе кладаўшчыком у ААТ «Старыца-Агра». Жонка Аксана Францаўна —  настаўніца пачатковых класаў. Сын заканчвае 5-ы курс Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Двое ўнукаў. У сэрцы назаўсёды засталіся ўспаміны аб службе на граніцы. Форменная зялёная фуражка з нумарам ваеннага білета і кіцель вісяць у шафе. Дэмбельскі альбом захоўваецца, як святая рэліквія, і абавязкова дастаецца 28 мая, каб успомніць сяброў і армейскія будні. Гэта памяць пра тыя незабыўныя дні, напоўненыя сапраўдным патрыятызмам і вялікай любоўю да сваёй Айчыны. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей