На чарговым прыёме ў старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Канстанцінавіча Ліневіча ўздымаліся даволі важныя пытанні: навядзенне парадку ў сельскіх населеных пунктах і працаўладкаванне.
Аднак нельга адарваць ад гэтых праблем і яшчэ адну надзвычай важную тэму: уменне правільна строіць узаемаадносіны, успрымаць як належнае патрабаванні сённяшняга дня, бачыць сябе членам грамадства і не выстройваць мяжы паміж сваёй асобай і іншымі людзьмі.
Такія высновы павінны былі зрабіць удзельнікі гэтай сустрэчы, і тады кожная праблема можа стаць вырашальнай.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии