Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Одно из самых основных требований - срочно приступить к заготовке кормов

16.05.2018
Арганізацыю нарыхтоўкі кармоў, вытворчасці малака, ход летне-пашавага ўтрымання жывёлы разглядалі на раённым семінары-нарадзе з кіраўнікамі, галоўнымі заатэхнікамі, ветурачамі і аграномамі сельгаспрадпрыемстваў. IMG_5733 Адно з самых асноўных патрабаванняў — тэрмінова прыступіць да нарыхтоўкі кармоў. Травы ўжо паспелі, і марудзіць з іх скошваннем нельга. На прыкладзе ААТ «Скабін» удзельнікі нарады пазнаёміліся з тым, як неабходна весці корманарыхтоўку. У гаспадарцы яна ўжо пачалася. Як адзначыў кіраўнік сельгаспрадпрыемства Іван Грыбок, першым укосам неабходна ўбраць 1240 га траў, нарыхтаваць 8000 тон сенажу і 900 тон сена. Для гэтага маюцца пяць кормаўборачных камбайнаў. Уся нарыхтоўка павінна весціся пад пільным кантролем спецыялістаў: за якасць травастою адказвае аграном, за закладку ў траншэі — ветурач і заатэхнік, за тэхніку — інжынер. Згодна з апошнімі рэкамендацыямі спецыялістаў закладку траншэй не абавязкова праводзіць кругласутачна, але на ноч яны павінны ўкрывацца плёнкай. Для ўкрывання нельга прымяняць салому, а толькі мяшкі з пяском, рулоны ці старыя шыны. У КСУП «ПІК-Лясное» ўдзельнікам семінара прадэманстравалі перавагі вырошчвання цялят да трохмесячнага ўзросту ў індывідуальных доміках. Да чаго, на жаль, прыступаюць не ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна. Дзякуючы своечасоваму кармленню і паенню маладняк хутка набывае прывагі, гэта азначае, што ў будучым будзе высокапрадукцыйная жывёла. Як адзначыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, захаванне ўсіх неабходных тэхналогій дазволіць потым сельгаспрадпрыемству мець фінансавыя прыбыткі. У вышэйназванай гаспадарцы было прадэманстравана і пашавае ўтрыманне жывёлы. Пашы павінны быць разбіты на загонкі, абавязкова наяўнасць вады, солі, мінеральных дабавак, патакі. Усё неабходнае мелася на ўбачаным участку. Значная ўвага павінна надавацца і папераджальнаму падкошванню. Дзякуючы захаванню ўсіх тэхналогій у КСУП «ПІК-Лясное» назіраецца адна з самых высокіх прыбавак малака ў раёне. На пленарным пасяджэнні значная ўвага была нададзена захаванню дысцыпліны, а таксама былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі за чатыры месяцы года. Акцэнт зроблены на вытворчасць малака, мяса, аднаўленне статка. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей