Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Мостик, о котором снова позабыли…

08.05.2018
Ёсць у Капылі невялічкі масток, які злучае зону адпачынку і вуліцу Цімкавіцкую з боку КУП «Капыльскі РБУ». IMG_3925 І на самай справе вельмі зручна для тых, хто жыве ў так званым «прамраёне»: перайшоў масток — і ты ў лесе. Аднак тут ёсць свае цяжкасці. Два гады таму на старонках нашай газеты мы ўжо пісалі пра аварыйны стан мастка: «…Там не хапае дошак. А для таго, каб спусціцца да рачулкі, без гумавых ботаў не абыдзешся». Мінуў нейкі час, ЖКГ і Капыльскі РБУ сумесна парадак на месцы нібы навялі. Але які ж гэта парадак, калі брудота як была, так і засталася?! А каб перайсці на другі бераг, трэба валодаць па меншай меры добрымі гімнастычнымі навыкамі. А што рабіць маладым бацькам з калясачкамі? А веласіпедыстам? А ці можна правесці па гэтым масточку гасцей горада, каб паказаць дзівосы нашай прыроды? Пытанняў шмат… Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей