
На прамую лінію з галоўным урачом Капыльскай ЦРБ Ірынай Гулевіч і адміністрацыяй установы аховы здароўя паступіла пятнаццаць тэлефонных званкоў. Трэба адзначыць, што ўсе яны вырашальныя і не выклікаюць шматлікіх праблем. Па многіх дадзены інды-відуальныя кансультацыі.
Былі ўзняты праблемы недахопу вузкіх спецыялістаў, атрымання кансультацый у абласной бальніцы і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах. Жыхары раёна цікавіліся парадкам і правіламі праходжання флюараграфічнага абследавання і атрымання яго вынікаў, праходжаннем медагляду для афармлення са-нітарнай кніжкі, накіраваннем на МРЭК і ўстанаўленнем групы інваліднасці. Было закранута пытанне парадку накіравання хворага на камп’ютарную тамаграфію ў г. Слуцк ці Мінскую абласную бальніцу. Дадзены тлумачэнні па новым палажэнні аб парадку выпіскі рэцэптаў для хранічна хворых (тэрмін павялічаны да 6 месяцаў). Узнімалася праблема па якасці вады ў раёне. На ўсе пытанні дадзены адказы, адно – наконт шпіталізацыі – пастаўлена на кантроль. Адміністрацыя Капыльскай ЦРБ падзякавала ўсім, хто тэлефанаваў на прамую лінію, хто неабыякавы да праблем па мед-абслугоўванні насельніцтва горада і раёна.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии