Абноўлена Дошка гонару

На раённую Дошку гонару ў цэнтры Капыля, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, занесены новыя назвы лепшых калектываў і партрэты 26 працаўнікоў. Менавіта яны забяспечылі высокія вытворчыя паказчыкі па выніках работы за 2017 год.
Аўтапарк папаўняецца

Аўтобусны парк філіяла «Аўтапарк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс» днямі папоўніўся трыма транспартнымі сродкамі. Як паведаміў дырэктар Уладзімір Сахар, за кошт сродкаў абласнога бюджэту праз лізінгавую кампанію набыты новыя МАЗы-241. Абслугоўваць яны будуць прыгарадныя маршруты.
Узначаліла ЗАГС

Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Вікторыя Сяргееўна Траяновіч прызначана на пасаду начальніка аддзела запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) райвыканкама.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии