
З 10 па 20 сакавіка супрацоўнікі УП “Белтэхагляд” сумесна з аддзяленнем ДАІ Капыльскага РАУС на тэрыторыі раёна, як і ва ўсёй краіне, праводзяць дэкаду “Дзяржтэхагляд”. У яе ходзе будуць ажыццяўляцца праверкі тэхнічнага стану транспартных сродкаў, кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду ў аўтагаспадарках арганізацый, прадпрыемстваў, сельгаспрадпрыемстваў. У выпадку парушэння патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб парадку правядзення дзяржтэхагляду транспартных сродкаў, вінаватыя вадзіцелі і службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Міхаіл МЕЛЬНІЧЭНКА,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Капыльскага РАУС
Комментарии