34
З удзячнасцю да тых, хто нясе службу
13.03.2011
Перад пачаткам урачыстасці, прысвечанай Дню беларускай міліцыі, у фае РЦК была разгорнута фотавыстава, а ўжо ў глядзельнай зале да ўвагі супрацоўнікаў РАУС, іх родных, ветэранаў службы і ганаровых гасцей адбылася прэзентацыя, у якой знайшлі адлюстраванне міліцэйскія будні, моманты баўлення вольнага часу ў коле сяброў.
Словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, вернасць выбранай справе ў адрас людзей у пагонах прагучалі ад старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, начальніка РАУС Дзмітрыя Гарэліка, старшыні ветэранскай арганізацыі Мікалая Бердніковіча. З года ў год капыльскія вартавыя парадку – у ліку лепшых па прафесіі ў вобласці. Невыпадкова ў гэты дзень шэраг супрацоўнікаў міліцыі атрымалі чарговыя званні, Падзякі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, Капыльскага райвыканкама і раённага аддзела ўнутраных спраў. Асобная ўдзячнасць была адрасавана маці і жонкам ахоўнікаў правапарадку.
Насычаную культурную праграму, у якой знайшлося месца сардэчным песням, музычным і харэаграфічным кампазіцыям, прысутным падарылі выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці, Дзіцячай школы мастацтваў, работнікі РЦК.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Источник: info
Поделиться
Комментарии