
Па даручэнні члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Крыштаповіча ў Капыльскім райвыканкаме правяла прыём грамадзян яго памочнік Валянціна Шуста. Звярнуліся сем чалавек. Галоўнае пытанне – па ўхіленні дэфектаў, якія ўтварыліся пры эксплуатацыі нядаўна ўведзенага ў строй жыллёва-будаўнічага кааператыва. Былі звароты па пенсійным забеспячэнні, працоўным заканадаўстве, атрыманні спадчыны, на якія дадзены адпаведныя тлумачэнні.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии