Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Бюро охраны труда Копыльского опытного лесхоза по итогам прошлого года стало лучшим в своей отрасли

28.04.2018
Усе работы па ахове працы праведзены ў адпаведнасці з планам па паляпшэнні ўмоў працы. На гэтыя мерапрыемствы за 2017 год затрачана 75 753 рублі, што ў разрэзе на аднаго работніка склала 308 рублёў (пры плане 300 рублёў). — Такі вынік — заслуга ўсяго калектыву, — падкрэсліў начальнік бюро аховы працы ўстановы Валерый Мелюх. — А дасягаецца ён дзякуючы ўзаемаразуменню паміж кіраўніцтвам і работнікамі. У лясгасе ўкаранёна і сертыфікавана сістэма кіравання аховай працы, дзе распісаны абавязкі кожнага працаўніка. Калі кіраўнікі падраздзяленняў павінны  арганізоўваць бяспечныя ўмовы працы, кантраляваць іх выкананне, то самі работнікі павінны іх няўхільна захоўваць. Да кожнага з іх даведзены функцыянальныя абавязкі. Бюро, якое складаецца з двух чалавек, пастаянна сочыць за выкананнем усіх неабходных патрабаванняў. Палажэнне аб аглядзе-конкурсе ўключае больш чым 25 пунктаў. Гэта і фінансаванне, і сістэма аховы працы ўвогуле, і паляпшэнне ўмоў працы, і многае іншае. Дарэчы, па выніках атэстацыі 2017 года ў лясгасе палепшаны ўмовы на 18 працоўных месцах. На высокім узроўні арганізаваны  і санітарна-бытавы ўклад. Ва ўсіх падраздзяленнях ёсць умывальнікі, халадзільнікі, мікрахвалевыя печы, чайнікі, створаны месцы для пераапранання і захоўвання вопраткі. Абсталяваны і ўкамплектаваны клас па ахове працы, які адпавядае ўсім патрабаванням. Пастаянна праводзяцца перадзменныя, выбарачныя, на працягу і ў канцы змены, агляды работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення. — Асноўная дзейнасць бюро заключаецца ў тым, каб выявіць парушэнні і неадкладна іх ухіліць, — прадаўжае Валерый Мелюх. — У мінулым годзе службай аховы працы сумесна са спецыялістамі лясгаса праведзена 58 праверак, падчас якіх выяўлена 141 парушэнне. Усе яны ліквідаваны ўласнымі сіламі. Кантроль праводзіцца ў адпаведнасці з вытворчымі інструкцыямі. Згодна з графікам Міністэрства лясной гаспадаркі штомесяц праводзяцца Дні аховы працы, штоквартальна — Тыдні. Немалаважную ролю ў кантролі за захаваннем аховы працы і выкананнем патрабаванняў калектыўнага дагавора адыгрывае грамадскі кантроль, які выконваюць 17 грамадскіх інспектараў (па два чалавекі ў кожным структурным падраздзяленні і адзін — ад апарату кіравання). IMG_1032 Для таго, каб пераканацца, як захоўваюцца пытанні аховы працы на месцах, выехалі на адну з дзялянак Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва. Як адзначыў ляснік Аляксандр Астапенка, у першую чаргу заўсёды правяраецца выкарыстанне выдадзеных сродкаў індывідуальнай засцярогі, спраўнасць бензапілы, затым пасведчанні і тэхналагічная карта. Яшчэ адно з патрабаванняў — не павінна быць ніякіх адступленняў ад параметраў спілоўвання. На момант праверкі ніякіх парушэнняў не было выяўлена. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей