Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Чествование лидеров весенне-посевной кампании на Копыльщине продолжается

26.04.2018
Раённая агітбрыгада днямі наведала ААТ «Старыца-Агра» і філіял «Лакнея». Яе члены — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і ўдзельнік народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» Аляксандр Карповіч — дзякавалі перадавікам за нястомную працу. Лепшыя працаўнікі адзначаны «маланкамі»-падзякамі старшыні райвыканкама, падзячнымі лістамі райкама прафсаюза работнікаў АПК, ім уручаны каштоўныя падарункі. І, вядома ж, у іх гонар гучалі песні. [caption id="attachment_66117" align="aligncenter" width="560"]■ Падчас ушанавання Васіля Чабатарова ■ Падчас ушанавання Васіля Чабатарова[/caption] Як адзначыў намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Патоцкі, дзякуючы стараннай працы старыцкія аграрыі павінны ўкласціся ў вызначаныя тэрміны сяўбы. Людзі працуюць з настроем. Адначасова вядзецца сяўба збожжавых, зернебабовых, кукурузы, цукровых буракоў, пачалася пасадка бульбы. На сяўбе яравых культур у раёне лідзіруе Васіль Чабатароў. Васіль Іванавіч ужо амаль дзесяць гадоў працуе ў сельгаспрадпрыемстве і на працягу ўсяго гэтага часу не здае перадавых пазіцый падчас розных відаў работ. На новым пасяўным агрэгаце ён ужо чацвёрты сезон, вельмі задаволены якасцю яго работы. Механізатар не толькі выконвае, але і перавыконвае дзённае заданне. Аляксандр Фядотаў у гаспадарцы з 1994 года, пасля службы ў арміі. Увесь час працуе на энерганасычаных трактарах. Пачынаў на «Кіраўцы», а вось ужо трэці сезон — на «Беларус-3035». Ён прызнаны лепшым на ворыве. На падрыхтоўцы глебы вызначаецца механізатар Сяргей Рончык. Сяргей Мікалаевіч — мясцовы, нарадзіўся і вырас у Бадзяжах. Падчас вучобы ў школе ў вучэбна-вытворчым камбінаце атрымаў пасведчанне трактарыста. Уладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. Так і працуе тут. На пагрузцы арганікі ў раёне лідзіруе Уладзімір Васілеўскі. За дзень ён на сваім «Амкадоры» грузіць па 1500 – 1700 тон. [caption id="attachment_66118" align="aligncenter" width="350"]■ Уладзімір Васілеўскі ■ Уладзімір Васілеўскі[/caption] Як запэўніў галоўны аграном філіяла «Лакнея» Пётр Юха, у сельгаспрадпрыемстве да 25 красавіка павінны завяршыць сяўбу збожжавай групы, потым прыступяць да кукурузы. Людзі таксама настроены на працу, тэхнікі дастаткова, таму пасяўная павінна прайсці паспяхова. [caption id="attachment_66119" align="aligncenter" width="560"]■ Яўген Таран ■ Яўген Таран[/caption] Добра ў гаспадарцы наладжана работа з арганікай. На яе пагрузцы вызначаецца Яўген Таран, а на ўнясенні — Сяргей Давідоўскі. Абодва працуюць у гаспадарцы ўжо не адзін год і задзейнічаны ў розных відах работ. Без іх не абыходзіцца ні пасяўная, ні ўборачная, ні корманарыхтоўка. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей