Паслугі павінны быць якаснымі
У Беларусі прапануецца ўвязаць аплату жыллёва-камунальных паслуг з якасцю іх аказання, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.
«Калі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі выраслі, то, вядома ж, паслуга павінна быць якасна аказана. Ёсць розныя механізмы. У цяперашні час ініцыятыва заключаецца ў тым, каб за няякасную паслугу чалавеку прадастаўляць зніжку, якая павінна быць, вядома, істотнай, каб чалавек меў права на пераразлік за няякасна аказаную паслугу. Такім чынам мы будзем стымуляваць арганізацыі да павышэння эфектыўнасці і аказання якасных жыллёва-камунальных паслуг. Эксперты ўжо выпрацавалі рашэнне, цяпер яно праходзіць стадыю ўзгаднення з зацікаўленымі ведамствамі», — сказаў Аляксандр Церахаў.
Таксама ў планах далейшае зніжэнне сабекошту ЖКП. «Больш за Br260 млн мы сэканомілі ў 2016 годзе, Br110 млн — у 2017-м. Рэзервы, вядома, ёсць. У прыватнасці, у сферы цеплазабеспячэння. Вядома, гэта самая дарагая паслуга не толькі для грамадзян, але і ў цэлым для краіны, — адзначыў міністр. — Любое павышэнне тарыфаў павінна быць цесна ўвязана з даходамі грамадзян, яно знаходзіцца пад кантролем кіраўніка дзяржавы. гэта значыць, казаць аб нейкім рэзкім павышэнні тарыфаў заўчасна».
Дарогі пад кантролем
Колькасць камер фотафіксацыі на дарогах Беларусі плануецца павялічыць удвая, заявіў член наглядальнага савета СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» Дзмітрый Курнасенка.
Дзмітрый Курнасенка сказаў, што вырашэнне пытання знаходзіцца ў некалькіх плоскасцях. Для гэтага неабходны меры арганізацыйнага, юрыдычнага і тэхнічнага характару. «Тыя тэхналогіі, якія намі выкарыстоўваюцца, даюць магчымасць гэта пытанне вырашаць вельмі хутка. Сёння каля 420 устройстваў фіксацыі парушэнняў устаноўлена на аўтамабільных дарогах. Да канца года іх будзе каля 490, — сказаў ён. — Кожны аўтамабіль, у якога ёсць дзяржаўны рэгістрацыйны знак, трапляючы ў зону кантролю, распазнаецца і аказваецца ў адпаведнай базе даных. Таму найбольш складаным будзе спалучэнне баз даных, паколькі цалкам недапушчальна, каб паведамленні пачалі атрымліваць тыя, хто добрасумленна прайшоў тэхагляд і заплаціў пошліну».
Дзмітрый Курнасенка таксама падкрэсліў, што агульная колькасць устройстваў павінна дасягнуць прыкладна 1 тыс., інакш кажучы, неабходны двухкратны рост. Калі моцна ўтрыраваць, гэта будзе адно ўстройства на 90 км дарог.
Комментарии