Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Доска почета: лучшие на весенних полевых работах (CMigrator copy 1)

24.04.2018
Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК на 24 красавіка IMG_2044 На сяўбе яравых культур лепшых вынікаў дабіліся механізатар ААТ «Старыца-Агра» Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам «HORSCH» пасеяў 701 га — 88% да задання, механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Сяргей Міхайлавіч НОВІК, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам СПП-9 пасеяў 593 га — 79% да задання. На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Паўлавіч БУГЛАК, які на трактары «Беларус 952» пасеяў 248 га — 99% да задання. На перадпасяўной апрацоўцы глебы паспяхова працуюць механізатар ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 748 га — 150% да задання, і малады механізатар з ААТ «Піянер-Агра» Андрэй Мікалаевіч ХАРОШКА, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам КН-8 апрацаваў 634 га — 75% да задання. На ворыве лідзіруюць механізатар ААТ «Прагрэс 2010» Аляксандр Уладзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары «Беларус 3022» заараў 268 га — 112% да задання, механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Іван Іванавіч ЛАЗУК, які на трактары «Фэндт 930» заараў 268 га — 52% да задання. Паспяхова выконвае работы па пагрузцы арганічных угнаенняў механізатар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Уладзіміравіч ВАСІЛЕЎСКІ, які пагрузчыкам «Амкадор-352С» пагрузіў 31 987 тон арганікі — 36% да задання.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей