Паводле даных райкама прафсаюза работнікаў АПК
На сяўбе яравых культур лепшага выніку дабіўся механізатар
ААТ «Старыца-Агра» Васіль Іванавіч ЧАБАТАРОЎ, які на трактары «Беларус 3522» з агрэгатам «HORSCH» пасеяў 490 га — 62% да задання.
На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся механізатар
ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Паўлавіч БУГЛАК, які на трактары «Беларус 952» пасеяў 123 га — 50% да задання.
На перадпасяўной апрацоўцы глебы паспяхова працуюць механізатар
ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Мікалаевіч РОНЧЫК, які на трактары «Джон Дзір» з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 575 га — 115% да задання, і механізатар з
ААТ «Праснакі» Канстанцін Мікалаевіч МАГЛЫШ, які на трактары «Беларус 3022» з агрэгатам КШП-6 апрацаваў 528 га — 103% да задання.
На ворыве лідзіруе механізатар
ААТ «Прагрэс 2010» Аляксандр Уладзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары «Беларус 3022» заараў 194 га — 81% да задання.
Паспяхова выконвае работы
па пагрузцы арганічных угнаенняў механізатар
ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Уладзіміравіч ВАСІЛЕЎСКІ, які пагрузчыкам «Амкадор-352С» пагрузіў 25 551 тону арганікі — 28% да задання.
Комментарии