Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

На протяжении трёх месяцев в физкультурно-оздоровительном центре г. Копыля проходил ежегодный Кубок района по мини-футболу

12.04.2018
Удзел у спаборніцтвах прымалі дзевяць каманд: Капыльскай ЖКГ, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Капыльскага раёна газазабеспячэння «Газавік», дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аграпрамысловага комплексу, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, населеных пунктаў Пясочнае, Мажа, Бабоўня і каманда студэнтаў ураджэнцаў Капыля «Тарпеда». IMG_5180 — Кубак раёна па міні-футболе традыцыйна праводзіцца з мэтай актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы па месцы жыхарства і далучэння насельніцтва да здаровага ладу жыцця, — адзначыў дырэктар Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі. — Яго арганізатарам выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры падтрымцы раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама ГА «БРСМ». Спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе, усе каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Да апошняга тура не маглі вызначыць прызёра турніру. У апошняй гульні вырашаўся лёс «Мажы» і «Пясочнага». Такім чынам, Кубак раёна заваявала каманда «ДЮСШ АПК». Яна была мацнейшай ва ўсіх паядынках, акрамя аднаго. На другім месцы «Газавік», які на два ачкі адстаў ад лідара. А ў барацьбе за трэцяе месца перамога дасталася «Мажы». Вызначаны пераможцы і ў пэўных намінацыях. Так, лепшым бамбардзірам прызнаны Павел Лазоўскі з «ДЮСШ АПК», на рахунку якога 27 забітых галоў. Самую прыгожую і стабільную гульню паказаў Максім Лявіцкі з «Мажы», які стаў лепшым іграком. Па рашэнні судзейскай калегіі лепшы варатар — Мікалай Булаўкін з каманды «Пясочнае». Раённая арганізацыя БРСМ на працягу ўсіх гульняў праводзіла конкурс сімпатый гледачоў. Па яго выніках выяўлены два лідары. Большасць галасоў аддадзена Аляксандру Татуру з «Тарпеда» і Дзмітрыю Ічэнскаму з «Пясочнага». Усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Трэба адзначыць, што турнір з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць як у ігракоў, так і ў гледачоў. Нягледзячы на вячэрні час і выхадныя, на матчы збіраліся каля 150 200 балельшчыкаў, што, вядома, сведчыць аб цікавасці да турніру. НА ЗДЫМКУ: каманды «ДЮСШ АПК» і «Газавік». Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей