Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Открытый диалог между местной властью, жилищно-коммунальной службой и населением состоялся в агрогородке Быстрица

11.04.2018
135-1 Неабходнасць такой сустрэчы наспела даўно. У жыхароў шматпавярховых дамоў аграгарадка ўзнікла шмат прэтэнзій да камунальнікаў. Пагутарыць з насельніцтвам прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Канончык, в.а. намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце і рабоце з насельніцтвам КУП «Капыльская ЖКГ» Ірына Міхайлоўская, начальнік домакіраўніцтва гэтага ж прадпрыемства Сяргей Пратасевіч, старшыня Блеўчыцкага сельвыканкама Леанід Чарніковіч. Трэба адзначыць, што сустрэча дала свае вынікі. Большасць узнятых праблем была вырашана ўжо на наступны дзень. Напрыклад, былі прагрэйдзіраваны дарогі па вуліцах Лугавой, Ціміразева, Палявой. У доме № 9 па вуліцы Лугавой зашклілі вокны ў пад’ездзе. На гэтай жа вуліцы ўстаноўлены дзве пясочніцы для дзяцей і лаўкі ў двары. Ёсць і пытанні, якія патрабуюць дадатковага вывучэння. Так, напрыклад, рамонт казырка даху па вуліцы Лугавой, 11, пад’езд да кантэйнернай пляцоўкі па гэтай жа вуліцы. Яны павінны быць разгледжаны на працягу красавіка. Таксама спецыялісты будуць разбірацца наконт слабога напору вады ў доме № 125а па вуліцы Савецкай у в. Дзярэчына. Праблемным застаецца пытанне наконт сістэмы каналізацыйных сцёкаў па вуліцы Палявой, 18 у Быстрыцы. Нявырашаныя пытанні застаюцца на кантролі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей