Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

96

Творчество поэтессы из Копыля Любови Мотуз стало темой очередной встречи членов литературного объединения «Вясёлка»

09.04.2018
Прыемнай навіной і падарункам для прыхільнікаў яе творчасці стала выданне аўтарскага зборніка «Пусть осень жизни будет теплой», прэзентацыя якога адбылася  якраз у Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі. [caption id="attachment_65761" align="aligncenter" width="580"]■ Любоў Рыгораўна Мотуз ■ Любоў Рыгораўна Мотуз[/caption] —  Першы свой верш я напісала ў 1986 годзе, — расказвае Любоў Мотуз. — Ён называўся «Адзінота». Верш я аднесла былому рэдактару «Слава працы» Івану Пракарыне. Ён і сам добра пісаў вершы і мог дапамагчы пачынаючаму паэту. «Вы павінны пісаць. У Вас нешта ёсць», — прагучаў вердыкт майстра. А праз нейкі час знаёмыя ўжо паказвалі нумар газеты, дзе быў надрукаваны мой твор. З-за таго, што я не верыла ў свае здольнасці і баялася, што вершы не вельмі добрыя, не прызнавалася ў аўтарстве. Першым, хто павіншаваў, быў Сяргей Квіткевіч, таксама тагачасны супрацоўнік раёнкі. З тае пары прайшло шмат часу. Тэмы для новых твораў я бяру з жыцця: уражанні ад якой-небудзь падзеі, прыгажосць прыроды, падзеі ў жыцці горада і раёна, любоў да сваіх блізкіх і многае-многае іншае. Пазней, калі пры рэдакцыі «Слава працы» актывізавалася дзейнасць літаратурнага аб’яднання «Вясёлка», разам з іншымі таленавітымі самабытнымі паэтамі Капыльшчыны стала наведваць яго пасяджэнні і я. Словы ўдзячнасці хацелася б адрасаваць галоўнаму рэдактару раённай газеты «Слава працы» Марыі Шэінай і дырэктару Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяне Серай за тую падтрымку, якую на працягу доўгага часу я адчувала ад іх.     У гэты дзень шмат добрых слоў гучала ў адрас Любові Рыгораўны. — Любоў Мотуз — вельмі багаты чалавек, — гаворыць Валянціна Ляшко. — І багацце тое — яе талент, яе дзеці і ўнукі, якіх яна вельмі любіць, яе дабрыня. У Любові Рыгораўны атрымоўваюцца вершы для дзетак. А гэта аб многім гаворыць. — З Любоўю Мотуз мы не толькі творцы-аднадумцы, але і добрыя сяброўкі, — прадоўжыла размову Ядвіга Малевіч. — Калі пішам вершы, перазвоньваемся, раімся адна з адной, шукаем больш трапныя словы. Яна — паэт-архітэктар, які будуе свае творы са слоў-цаглінак вельмі старанна і прыгожа. Былы супрацоўнік «Слава працы» Казімір Кухарчык так патлумачыў творчыя здольнасці паэтэсы: — Любоў Рыгораўна доўгі час працавала ў кніжным магазіне. Там яна і натхнялася паэзіяй і талентам знакамітых творцаў. І дзякуючы таму, што паэтка піша добрыя вершы, яна і зараз застаецца маладой. [caption id="attachment_65760" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас прэзентацыі аўтарскага зборніка гучала і музыка ■ Падчас прэзентацыі аўтарскага зборніка гучала і музыка[/caption] — Вершы паважанай Любові Мотуз настолькі пранікнуты душой, што калі я чытала некаторыя з іх, плакала, — дзеліцца ўражаннямі Мая Маскалькова. — У яе шмат твораў-прысвячэнняў: і мастаку Уладзіміру Пасюкевічу, і Эдварду Вайніловічу, і шмат каму яшчэ. А напісаць добры верш такога жанру немагчыма без унутранай дабрыні і разумення таленту іншага чалавека. Пра сваё шматгадовае сяброўства з паважанай Любоўю Рыгораўнай, якое пачалося ажно ў 1978 годзе, расказала Тамара Вайтовіч: — Памятаю, як аднойчы мы гулялі разам па рамонкавым полі. Безліч бела-жоўтых кветачак проста ап’яняла. І ў той момант, калі мы адчулі бязмежжа прыгажосці нашай прыроды, зразумелі: жыццё, нягле-дзячы ні на якія перашкоды, цудоўнае. А потым нарадзіўся верш «Летом». Добрыя словы пра Любоў Мотуз прагучалі і ад іншых самадзейных паэтаў: Віталя Рыжкоўскага, Аляксея Траццяка, Мікалая Майсюка. Апошні, дарэчы, выканаў для паэтэсы і ўсіх прысутных прыгожыя музыкальныя кампазіцыі. Вядома ж, ніякае па-сапраўднаму творчае мерапрыемства не абыходзіцца без музычных нумароў. І як прыемна, калі такія падарункі робяць сапраўдныя прафесіяналы. У гэты дзень добры настрой стваралі настаўнікі і навучэнцы Дзіцячай школы мастацтваў. — Я вельмі ўдзячна ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы гэтага творчага мерапрыемства, — прагучалі словы Любові Рыгораўны. — Перш за ўсё, сваёй сям’і, сваім дзецям, дзякуючы якім выйшаў зборнік вершаў. Вельмі прыемна, што мы сабраліся ў сценах нашай раённай бібліятэкі, таму што яе кіраўнік Таццяна Серая і супрацоўніцы гэтай установы — мае вельмі добрыя сябры і дарадцы. Менавіта яны арганізавалі і падрыхтавалі такое цудоўнае свята паэзіі. Таму ўпэўнена, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца і надалей, бо наша творчасць на самай справе не мае межаў.  Дзіяна ТКАЧЭНКА
  Стихи разных лет Любовь МОТУЗ * * * открыты Царские врата во Храме, Сияет золотом святой огонь свечи... Опять у каждого в корзинке Цветные яйца, пасхи, куличи. Еще темно, но солнышко поспешно Блаженством наполняет синь небес. С восторгом мы друг другу                                          повторяем: «Христос воскрес!»  — «Воистину воскрес!» * * * Растут леса зубчатой пилкой, Средь них над Каменкой-рекой В своем расцвете величавом Стоит он с гордой головой. Заселены холмы седые, Веков минувших груз снят с плеч, В полях блестят плуги стальные, Убрав в музей воинства меч. При въезде герб его венчает, В нем — песнь пшеницы золотой. И рог охотника вещает: — Цвети ты вечно, Копыль мой! * * * Улетают самолеты, Убегают поезда... Мы стоим на автостопе, Где знакомые места. Нам бы только чуть проехать За тот дальний поворот, И, быть может, нас с тобою Неожиданность там ждет. Но бегут, бегут машины  — То туда, а то сюда. Об асфальт шуршат их шины, Как прибрежная вода. С замиранием сердечным Мы зашли за поворот: Ни тропинки, ни березки, Только чей-то огород. И уверились мы твердо В утверждающую суть: Взрослой жизнью проживая, Детство больше не вернуть. Постояли, помолчали, Нет дороги нам туда. Светлой грустью отозвались Наши школьные года. * * * В природе перестройка. Природа взбеленилась. Зима забастовала. весна от рук отбилась. Не видит поле снега. А петушок — капели. Зато у марта ветры Сухие отсвистели. какое будет лето? Ответить очень трудно... А на душе так грустно, И муторно, и нудно. * * * Когда услышу: «Бабушка...» Из уст своих внучат, Мне кажется, что звездочки Небесные звучат. В их звуках столько нежности, Любви и теплоты, Душа моя счастливая Поет на все лады. Мне рядом с ними дышится Свободно и легко... И светится вселенная Над нами высоко. * * * У старой воронки, Заросшей травою, Утеряна каска Прошедшей войною. Ромашки пробились Сквозь ржавые стенки. Любуются небом В цветах и оттенках.Прохожий шел мимо, — В молчании застыл... Когда-то с боями Он здесь проходил. * * * Предрассвет морозющий. Слипается нос. И на ветках пушистых Яркий месяц примерз. Фонари отключили. Город спит. Тишина... Веет холодом снежным: «Ты одна, ты одна...» Говорят, что в природе Одиночества нет! Только я одиноко Встречаю рассвет. * * * На старость лет                           совсем не так, Как в молодые годы: Звенит в ушах,  в глазах туман И дела нет до моды. В суставах хруст,                           мысль набекрень, Медлительность да вялость. И, кажется, вжились в тебя       ворчливость   и усталость. Все интересы с быстротой куда-то разбежались, Лишь только мысли  о былом С тобой навек  остались. * * * Дорога широкая, летняя И солнцем залитый простор: Налево — пшеничное поле, Направо — задумчивый бор. Оставила всех на привале У чистой озерной воды, На мягком от солнца асфальте Печатаю грустно следы.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей