Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Очередной прием граждан провел председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич

03.04.2018
З шырокім спектрам пытанняў на чарговы прыём грамадзян да старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча звярнулася капылянка Ларыса Мікалаеўна. 1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 Ветэран педагагічнай працы неабыякава адносіцца да таго, што адбываецца ў горадзе і раёне. Яна адзначыла, што Капыль сапраўды з кожным днём змяняецца. Аднак яна хацела б унесці яшчэ некаторыя прапановы. Напрыклад, па абустройстве прыпыначнага аўтобуснага пункта на пл. Леніна побач з райвыканкамам, упарадкаванні стаянкі аўтатранспарту каля цэнтральнай раённай бальніцы, дабаўленні дзённых рэйсаў аўтобуса гарадскога маршруту, асфальтаванні ўезду на гарадскія могілкі. Таксама Ларыса Мікалаеўна заклапочана тым, каб Капыль усё ж такі стаў месцам правя-дзення Дня беларускага пісьменства, і аказаннем пры ТЦСАН ільготных паслуг пенсіянерам. Анатоль Ліневіч выказаў заяўніцы ўдзячнасць за яе неабыякавасць і паабяцаў дапамагчы ў вырашэнні пытанняў. Жыхаркі аграгарадка Мажа звярнуліся з просьбай выдзеліць зямельны ўчастак пад грамадзянскія могілкі побач з іх населеным пунктам. Як запэўнілі ў землеўпарадкавальнай службе, такая магчымасць ёсць і пытанне па адводзе зямлі і прыняцці адпаведнага рашэння павінна быць вырашана на працягу паўгода. Акрамя таго іх хваляваў стан дарогі па вуліцы Шастакі. Гэта праблема будзе вывучана больш дэталёва. Яшчэ адной жыхарцы Мажы дадзены тлумачэнні па магчымасці прадастаўлення жылля ў г. Капылі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей