Ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны за 2017 год» згодна з рашэннем Мінскага аблвыканкама заслужана атрымалі 20 чалавек — жыхары сталічнага рэгіёну.

Сярод іх і нашы землякі. У намінацыі «Вытворчая дзейнасць» гэтага звання ўдастоены Святлана Маліноўская — дырэктар дзяржаўнай установы «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» і Віктар Смусянок — старшыня праўлення Капыльскага раённага спажывецкага таварыства Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии