Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

В Копыльской районной центральной библиотеке имени А. Астрейко прошел первый районный кулинарный конкурс «Бабуліны прысмакі-2018»

30.03.2018
У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі ў адзін з сакавіцкіх дзён з самага ранку разліваўся чароўны пах, які зыходзіў ад толькі што прыгатаваных салатаў, рулетаў, пірагоў, пірожных, тартоў… На базе ўстановы культуры прайшоў самы смачны паядынак-дэгустацыя  — першы раённы кулінарны конкурс «Бабуліны прысмакі-2018». [caption id="attachment_65543" align="aligncenter" width="580"]■ Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць пакаштаваць дранікаў ■ Супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюць пакаштаваць дранікаў[/caption] Конкурс праводзіўся сярод пярвічных ветэранскіх арганізацый Капыльшчыны і быў прымеркаваны да Года малой радзімы. Яго галоўнымі задачамі былі выяўленне талентаў сярод лю-дзей сталага ўзросту, прапаганда іх творчасці, арганізацыя вольнага часу; далучэнне ветэранаў да грамадскай дзейнасці, удзел у эстэтычным і маральным выхаванні моладзі; забеспячэнне падтрымкі сацыяльнага статусу ветэранскіх арганізацый у грамадстве. І, вядома ж, папулярызацыя беларускай кухні, захаванне нацыянальных і сямейных традыцый.
Старшыня Савета Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Казімір Чарапкоўскі выказаў удзячнасць кіраўніцтву раёнаў, Саветам дэпутатаў і іншым арганізацыям за аказанне дапамогі ветэранскім арганізацыям у падрыхтоўцы да ўдзелу ў абласным конкурсе «Бабуліны прысмакі». У прыватнасці, ён адзначыў, што, падводзячы вынікі конкурсу, журы канстатавала вельмі якасную і высокую падрыхтоўку як удзельнікаў, так і прадстаўленых экспанатаў. Вельмі цяжка было вылучыць лепшых. Конкурс паказаў, наколькі багаты на таленты ўсе куткі Мінскай вобласці.
Падчас падрыхтоўкі да конкурсу раённы Савет ветэранаў падтрымалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і, безумоўна, раённая бібліятэка. [caption id="attachment_65542" align="aligncenter" width="580"]■ За святочным сталом ■ За святочным сталом[/caption] Удзел у кулінарным паядынку прынялі звыш дваццаці чалавек. Варта адзначыць, што сярод жаночых работ былі заяўлены і тры мужчынскія. Усе стравы, прадстаўленыя ветэранамі на суд дэгустацыйнай камісіі, удзельнікаў і гасцей конкурсу, характарызаваліся не толькі высокімі смакавымі якасцямі, але і арыгінальным аўтарскім афармленнем. Святочны стол упрыгожвалі бабка «Беларуская», піражкі з рознай начынкай, салаты «Пяць праменьчыкаў», «Вясенняя фантазія», клёцкі, бліны, дамашні сыр, тарты «Шакаладны цуд», «Чорны прынц», пірагі «Ад дзядулі Мішы» і многае-многае іншае. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі ў ролях Лявоніхі, Лявона і Алеські запрасілі ўсіх прысутных у беларускую гасцёўню. Яны расказвалі пра нацыянальныя стравы, давалі іх пакаштаваць. Нельга было не ўспомніць пра хлеб, бліны, бульбу, грыбы, дранікі, шматлікія стравы з мяса. Госці слухалі пра іх вершы, адгадвалі загадкі, спявалі песні, прыпеўкі, дзяліліся сваімі рэцэптамі. IMG_4760 Трэба адзначыць, што выбраць пераможцу конкурсу было вельмі няпроста. Кожны па-свойму нечым быў адметны. Аднак давер прыняць удзел у абласным кулінарным паядынку быў аказаны Людміле Касцюк з Капыля. І яна яго з гонарам апраўдала. Людміла Вікенцьеўна вярнулася са сталіцы з другім месцам у намінацыі «Нацыянальныя стравы». Яна падзялілася з нашымі чытачамі рэцэптамі страў, якія прадстаўляла на абласным конкурсе. Бабка «Сялянская» Ачышчаная бульба дзярэцца на дробнай тарцы. У атрыманую масу дадаецца крыху солі і малака. На патэльні абсмажваюцца дробна парэзаныя салка і цыбулька. Усё гэта перамешваецца з бульбяной масай. Затым заліваецца ў гліняныя гаршчочкі або чыгунчык і ставіцца на некалькі гадзін у рускую печ. Мачанка з рабрынкамі і грыбамі У чыгунчыку ў печ ставім ваду, каб закіпела. У гэты час на патэльні абсмажваем рабрынкі і замочваем у цёплай вадзе сушаныя грыбы. У ваду, што закіпела, кладзём рабрынкі і даём пракіпець яшчэ хвілін 15-20. Асобна закалочваем муку з вадой да аднароднай негустой масы (я на 5-літровы чыгунчык бяру 6 сталовых лыжак). Памешваючы, падкалотку ўліваем у чыгунчык, куды дадаюцца і грыбы. Папярэдне абсмажанае салка з цыбулькай таксама выкладваецца ў чыгунчык, дадаюцца соль і прыправы, накрываецца крышкай і ставіцца гадзіны на дзве ў печ. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей