Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Председатель Копыльской РО ОСВОД Мария Канцелярчик удостоена Благодарности председателя Миноблисполкома

27.03.2018
Старшыня Капыльскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Марыя Канцылярчык па выніках 2017 года ўдастоена Падзякі старшыні Мінаблвыканкама. [caption id="attachment_65478" align="aligncenter" width="580"]■ Марыя Канцылярчык ■ Марыя Канцылярчык[/caption] Узнагарода ўручана за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Марыя Мікалаеўна — адзін са старэйшых работнікаў АСВОДа вобласці, у арганізацыі яна з сакавіка 1980 года. Па выніках 2017 года планавае заданне абласнога таварыства выратавання на водах раённай арганізацыяй выканана на 106,6%. За кошт сродкаў райвыканкама праве-дзена ачыстка двух месц для купання (у Капылі і Багушах), на небяспечных месцах устаноўлены знакі «Купанне забаронена». Як заўсёды, вялікае значэнне надавалася прафілактычнай рабоце. У пярвічных арганізацыях, навучальных установах праводзіліся лекцыі, раздавалася наглядная агітацыя. Адбываліся выступленні і ў сродках масавай інфармацыі. Папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база: дзякуючы абласному Савету АСВОД набыты матор для лодкі, якая дзяжурыць на вадзе, і паўбаркас. Напружаныя планы неабходна будзе рэалізаваць раённай арганізацыі і ў гэтым годзе, каб паказаць не горшыя вынікі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей