Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Состоялись районные соревнования по ловле рыбы со льда на мормышку

19.03.2018
Па ініцыятыве Капыльскага райвыканкама раённая структура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяла раённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы з лёду на мармышку. У вёску Багушы прыехалі 28 аматараў рыбалкі. [caption id="attachment_65236" align="aligncenter" width="580"]■ Падарунак ад Валерыя Долбіка атрымлівае Максім Салагуб ■ Падарунак ад Валерыя Долбіка атрымлівае Максім Салагуб[/caption] Адкрываючы спаборніцтвы, старшыня раённай арганізацыі РГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Валерый Долбік прывітаў удзельнікаў і пажадаў паспяховай лоўлі. Рыба, прызнацца, дужа не бралася (як адзначалі спецыялісты, не самы спрыяльны час выпаў для лоўлі). У дзень правядзення спаборніцтваў нечакана пайшоў снег, і змена надвор’я не лепшым чынам паўплывала на клёў, які напярэдадні так радаваў аматараў рыбалкі. Тым не менш гэта не стала падставай сумаваць і ўпадаць у адчай. Плоткі і акуні ўсё ж такі патрапілі на кручок удзельнікаў спаборніцтваў, і вызначыць пераможцаў, хоць і не па самым багатым улове, можна было. [caption id="attachment_65235" align="aligncenter" width="350"]Васіль Талкачоў Васіль Талкачоў[/caption] Перамогу святкаваў Васіль Талкачоў, другі вынік паказаў Аляксандр Пятрыка, трэцім стаў Максім Салагуб. Была прысуджана і перамога ў намінацыі «Самы вопытны рыбак». Гэты тытул дастаўся Мікалаю Шкадарэвічу. Як прызнаўся Мікалай Пятровіч, любімым заняткам ён займаецца недзе з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Успомніў і пра тое, як запускаліся капыльскія азёры. — Вось тады сапраўды ў іх рыбы было, — з захапленнем падкрэсліў Мікалай Пятровіч. — А рыбакоў колькі на берагах было! І ўсе з рыбай! Памятаю, як і з чоўна лавілі. А потым зрабіўся замор… У сярэдзіне 70-х любімым месцам стала Чырвонаслабодскае вадасховішча, што ў Смалічах. Былі ўловы і па 15, і па 20 кілаграмаў. Падабалася ездзіць таксама ў Душава, Доктаравічы. Цяпер жа пераважна бываю на капыльскай сажалцы, што знаходзіцца побач з домам. Вельмі хвалюе тое, што зараз з’явіліся сеткі, якія расстаўляюцца на многіх вадаёмах. Яны наносяць вялікую шкоду… [caption id="attachment_65234" align="aligncenter" width="580"]■ Наталля Гарбацэвіч ■ Наталля Гарбацэвіч[/caption] Самым маладым рыбаловам стаў Максім Салагуб, якому ў наступным месяцы споўніцца 20 гадоў. — Рыбалка — маё хобі, — адзначае Максім. — Любімым заняткам займаюся з дзяцінства. Лічу, што лепш правесці вольны час з карысцю на прыро-дзе, чым займацца якімі-небудзь непатрэбнымі справамі. Таму, калі з’яўляецца вольная хвіліна, заўсёды спяшаюся да вады. Прычым як улетку, так і ўзімку. Ну і вядома ж, нельга пакінуць без увагі «асаблівасць» спаборніцтваў. А ёю стала Наталля Гарбацэвіч, якой прысуджаны тытул «Рыбачка» (дарэчы, націск у гэтым слове можна паставіць дваяка). Не баючыся ні мокрага снегу, ні холаду, яна нароўні з мужчынамі вытрымала выпрабаванне. Дарэчы, усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, якія вельмі спатрэбяцца для любімага занятку. На гэтым спаборніцтвы не закончыліся. Усіх удзельнікаў чакаў гарачы абед з рыбнай юшкай. Усё гэта падмацоўвалася бясконцымі размовамі пра тое, дзе, калі і на што клюе і ў каго самыя важкія і незабыўныя трафеі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей