
На прыём да начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Івана Ліпніцкага, які ён правёў 31 сакавіка ў Капыльскім райвыканкаме, звярнулася два чалавекі. Пытанні, што былі зададзены Івану Эдуардавічу Людмілай Шкірыч з Капыля і Валянцінай Вінаградавай з вёскі В. Раёўка наконт устанаўлення для іх сыноў групы інваліднасці, узяты на кантроль. На прыёме грамадзян прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская і намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Капыльская ЦРБ” Аляксандр Барысавец.
Таццяна БОХАН
Комментарии