У рэжыме відэаканферэнцыі былі падрабязна разгледжаны першачарговыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года на Міншчыне.
Вядома, што час правядзення перапісу — перыяд з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Перапісчыкі будуць аснашчаны планшэтнымі камп’ютарамі з загружанымі электроннымі перапіснымі лістамі і электроннымі картамі ўчасткаў з адрасамі і контурамі дамоў. Адным з метадаў збору інфармацыі таксама разглядаецца спосаб самастойнага ўдзелу грамадзян праз інтэрнэт. Для апытання плануецца прыцягнуць і часовы перапісны персанал.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии