Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Все домашние дела в семье Зябловых из агрогородка Скабин выполняются всей семьей

09.03.2018
У кожнага свае абавязкі. І ўпэўнены, што разам яны пераадолеюць усе праблемы і цяжкасці. IMG_0835 У Беларусь Зяблавы пераехалі ў 2008 годзе з Казахстана, бо на той час там жыць у вёсцы было вельмі складана. Аляксандр уладкаваўся ў мясцовую гаспадарку газаэлектразваршчыкам (на жаль, цяпер па стане здароўя не працуе), Хрысціна пайшла даіць кароў на МТФ «Перац» (зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці). У сям’і выхоўваецца пяцёра дзяцей. Бацькі шмат часу надаюць іх выхаванню, фарміруюць працавітасць, адказнасць і прыстойнасць. Старэйшая Вікторыя зараз вучыцца ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Я. Коласа па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя». Яна з’яўляецца намеснікам старасты групы і сакратаром пярвічкі групы ГА «БРСМ». Цікавіцца харэаграфічным, тэатральным і музычным мастацтвам. Віктар — вучань  10  класа  СШ  № 3   г. Капыля. Ён таксама актыўны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, што адбываюцца ў класе і школе, аказвае дапамогу і падтрымку ўсім, хто мае патрэбу. Данііл — другакласнік, а Мікалай — першакласнік гэтай жа школы, самаму малодшаму — Максіму — у красавіку споўніцца тры годзікі. У сям’і Зяблавых сфарміраваны ўстойлівыя традыцыі, бацькі вядуць здаровы лад жыцця, да яго прывучаюць і дзяцей, якія атулены любоўю і клопатам. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей