Падчас яго паступілі тры звароты.

Першы з іх адносіўся да разлікаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна з прыватнай будаўнічай арганізацыяй за выкананыя работы. Як высветлілася, запазычанасць сапраўды існуе, але гаспадаркай ужо складзены графік пагашэння плацяжоў. Кантраляваць яго выкананне будзе першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу.
Жыхарка в. Агароднікі звярнулася наконт рэгістрацыі мужа па месцы яе жыхарства. Юрыдычнаму сектару райвыканкама даручана вывучыць усе магчымыя варыянты і ўрэгуляваць пытанне.
Капылянін, вадзіцель аднаго з сельгаспрадпрыемстваў, паскардзіўся на тое, што яму няправільна налічваецца заработная плата. Разбірацца з гэтым зваротам будуць спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу. Пасля вывучэння заяўніку будзе дадзены адказ.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии