— Я ўпэўнены, каб дасягнуць поспеху і стаць лепшым у сваёй прафесіі, трэба працаваць. Не проста працаваць, а добрасумленна выконваць свае абавязкі. Старанна сачыць за тэхнікай, якая цябе, можна сказаць, корміць.
Стаж маёй працоўнай дзейнасці машыністам экскаватара пачынае адлік з 1980 года. За доўгія гады набыты немалы вопыт, які, несумненна, моцна дапамагае ў дасягненні пастаўленых мэт. Магу з упэўненасцю сказаць, што ў любога, хто пачынае працоўны шлях, ёсць усе шансы і магчымасці навучыцца сапраўды па-майстэрску кіраваць вялікім і груваздкім экскаватарам. Мне гэтая дзейнасць здаецца зусім не складанай, хоць ад іншых людзей часам чую, што «так капаць канавы не кожны зможа».
Комментарии