— Важным складальнікам добрай працы з’яўляецца, я лічу, добрасумленнае і своечасовае выкананне даручэнняў і пастаўленых задач, якія даведзены начальствам. Дапамагаюць у паспяховай рабоце адміністрацыя і калектыў, дзе работнікі з вялікім працоўным стажам заўсёды падтрымаюць і падкажуць — за гэта ім вялікі дзякуй.
Сам я родам з Дусаеўшчыны, пасля заканчэння Капыльскага дзяржаўнага каледжа прыйшоў на прадпрыемства і ўжо больш за 12 гадоў стараюся выконваць сваю працу якасна і ў тэрмін. За гэты час мяне не адзін раз узнагароджвалі і прэміравалі за працоўныя поспехі. Зіма для нас — яшчэ адно выпрабаванне, бо трэба абслугоўваць праезныя часткі. Але нават цяпер, будучы ў водпуску, я напагатове і прыйду на дапамогу, калі гэта спатрэбіцца.
Комментарии