— Пасля заканчэння Мар’інагорскага сельгастэхнікума пытанняў, куды ісці працаваць, у мяне не ўзнікла. У Ванелевічах жылі мае бацька і маці. Таму адразу вырашыў, што вярнуся, вядома ж, у родны калгас. Цану хлебу ведаў з маленства: разам з бацькам, будучы яшчэ вучнем 8 класа, працаваў памочнікам камбайнера падчас жніва.
Нават пасля прызначэння на пасаду загадчыка аўтагаража даводзілася самому падмяняць механізатараў падчас сельскагаспадарчых кампаній. Неаднаразова ў гарачую пару жніва сам садзіўся за штурвал камбайна, каб дапамагчы роднай гаспадарцы хутчэй убраць збожжа. Таму вельмі добра ведаю работу механізатараў, вадзіцеляў. Гэта дапамагае і ў рабоце на пасадзе загадчыка аўтагаража.
Комментарии